Расійская служба навінаў рэдагуе Euronews

8 кастрычніка ў эфір Euronews выйшлі два рэпартажы аб інагурацыі Александра Лукашэнкі — на рускай і англійскай мовах. Відэарад абодвух сюжэтаў быў аднолькавы, але каментар да іх адрозніваўся вельмі моцна. У рускай версіі цалкам адсутнічала заключная частка, дзе было сцвярджэнне, што міжнароднымі аглядальнікамі выбары у Беларусі не былі прызнаныя ні свабоднымі, ні наогул сапраўднымі, а таксама паведамлялася, што афіцыйныя асобы Еўрасаюзу шчыра падтрымалі крытыку Мілінкевіча, скіраваную супраць Лукашэнкі.

Замест гэтага па-руску было сказана наступнае: “Еўрасаюз выказаў незадавальненне вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, і тым, як яны праводзіліся. Аднак ЕС вырашыў правесці толькі гуманітарныя санкцыі супраць Беларусі”. Пасля, ноччу, да гэтага паведамлення было прыпісана некалькі фраз: “Як паведамляецца, галоўнай мерай стане пашырэнне спіса Беларускіх грамадзян з 6 да 31, якім адмоўлена ўязджаць на тэрыторыю дзяржаў ЕС. У дзень інагурацыі Афіцыйны Мінск заявіў, што лічыць неабгрунтаваным і бессэнсоўным абмяжоўваючую палітыку Еўрасаюза ў адносінах Беларусі”. Англійская версія навіны засталася без зменаў.

Калі раней прафесіяналізм журналістаў расійскай службы Euronews ставіўся пад сумненне з-за іх не зусім упэўненага ўладання рускай мовай, якое толькі часамі праяўлялася ў недакладным альбо некарэктным перакладзе арыгінальных навін тэлеканала, то зараз сумненню неабходна падвергнуць маральнае права гэтых людзей займацца журналістыкай.

Расійская служба Euronews і раней спрабавала сябе ў змяшэнні акцэнтаў “адаптуя” міжнародныя навіны для “патрэб” Расіі. Тлумачэнняў гэтаму шмат, і абвінавачванне ў непрафесійнасці сярод іх самае мяккае. Аднак прыклад з паведамленнем аб інагурацыі Лукашэнкі даволі паказальны. Ён указвае на пералом, які адбыўся ў рэдакцыйнай палітыкі той часткі паважанага пан-еўрапейскага тэлеканала, кантроль над якой мае Расія.

Кантроль гэты, не гледзячы на той факт, што Усерасійская Дзяржтэлекампанія з 2004 года валодае 16% акцый Euronews, больш падобны на перацягванне пры картачнай гульне. Валодаць акцыямі тэлеканала гэта адно, а распаўсюджваць ад яго імя ілжывую інфармацыю — зусім іншае.

Рызыка быць схвачаным за руку на публікацыі двух супярэчлівых навін высокі. Асабліва калі размова ідзе аб скажэнні альбо замоўчванні інфармацыі, сыходзячай ад Еўрапарламента альбо той, што датычыцца яго дзейнасці гэтага органа заканадаўчай улады, у свой час прымаўшага рашэнне аб заснаванні Euronews. Што ж прымушае ісці на гэту рызыку? Нагадаем, што менавіта еўрапарламент аб’явіў аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў Беларусі і склаў спіс санкцый у дачыненні афіцыйных асоб краіны, у тым ліку і Лукашэнкі. Гэта як раз тыя “беларускія грамадзяне”, аб якіх так туманна паведамлялі ў сваім рэпартажы журналісты расійскай службы Euronews.

Праяўлення несумленнасці, як нітачкі, цягнуцца да заказчыка дэзінфармацыі аб сітуацыі ў Беларусі — Усерасійскай Дзяржтэлерадыёкампаніі. Флагман УДТРК, адыёзны тэлеканал “Расія”, яўна і цынічна спекулюючага жыццёва важкім для беларускага грамадства тэмах, і асабліва тых, што вылучыліся у паліванні граззю прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі, асвятляючы апошнія здарэнні ў краіне, ужо больш 10 год называе ў сваім эфіры Беларусь “Белоруссией”. У эфіры вялікага дзяржаўнага каналу гэта “недакладнасць” мае толькі адзін сапраўдны сэнс — такім чынам публічна адмаўляецца самастойнасць і права на самавылучэнне суверэннай дзяржавы. Гэта не выпадковая агаворка, гэта палітыка. З нядаўняга часу гэтым пачаў займацца і расійскі эфір Euronews.

У Расіі тэлеканал Euronews карыстаецца рэпутацыяй непрадузятай крыніцы навінаў. Яго перадачы трансліруюцца на хвалях адзінага дыстанцыяванага ад палітыкі тэлеканала “Культура”. Навіны аб тым, што адбываецца ў самой Расіі, а так сама ў Беларусі альбо Украіне, успрымаюцца гледачамі як погляд незалежных ад расійскай палітыкі СМІ краін Еўрасаюза. Гэты факт і даў магчымасць манеўра для новага вітка маніпуляцый грамадскай думкай, маштабу якіх (маніпуляцый) на астатніх зашмат палітызаваных расійскіх каналах на пярэдадні сустрэчы кіраўнікоў краін “Вялікай васьмёркі” Пуціну ужо недастаткова.

У прыклад:

Рускі тэкст навіны:

Белоруссия: инаугурация президента Александр Лукашенко официально вступил в должность президента Белоруссии. Церемония инаугурации избранного на третий срок главы государства прошла в Минске во Дворце республики.

Лукашенко принес присягу на верность белорусскому народу и получил удостоверение президента. После церемонии во Дворце республики президент Лукашенко уже в военной форме направился на Октябрьскую площадь, где принял парад войск минского гарнизона.

19 марта Александр Лукашенко одержал победу на президентских выборах, набрав 83% голосов избирателей, с чем не согласилась оппозиция. Однако акции протеста были решительно пресечены, а их участники отправлены за решетку, где провели несколько дней.

Евросоюз выразил недовольство и итогами президентских выборов в Белоруссии, и тем, как они проводились. Однако ЕС решил ограничиться лишь гуманитарными санкциями против Белоруссии. Как сообщается, главной мерой станет расширение списка белорусских граждан с 6 до 31, которым отказано во въезде на территорию государств ЕС. В день инаугурации Официальный Минск заявил, что считает необоснованной и бесполезной ограничительную политику Евросоюза в отношении Беларуси.

Англійскі тэкст навіны:

Lukashenko takes swipes at West President. Alexander Lukashenko has sworn that Belarus will not fall to what he called the "revolutionary virus".

The comments came as he took the oath of office in Minsk after his landslide election victory that sparked unprecedented opposition protests.

In a ceremony in the Palace of the Republic, he vowed to uphold the rights of Byelorussians as he started his third term. Afterwards, wearing a military uniform, he strode into October Square to watch a military parade.

The postponements of the inauguration from the 31st of March led to speculation he had been rattled by rallies up to 10,000-strong.

Today he insisted Belarus wanted no part of the peaceful revolutions that propelled pro-Western leaders to power in Georgia and Ukraine.

He said "Your awkward attempts to induce a revolutionary virus had the opposite effect and became an antidote to this 'colored malaise'."

Lukashenko won last month's presidential election with a score of 83 percent to 6 percent to his main rival, the liberal Alexander Milinkevich.

International observers said the vote was neither free nor fair.

EU officials also warmly welcomed Milinkevich this week in a rebuke to Lukashenko.

http://www.ciwr.org/article/2006/04/10_euronews.html
‹‹ на галоўную | у архіў