Лазавік раз'юшаны на Еўрасаюз і на беларускую апазіцыю

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік назваў "дебилизмом" рашэнне Еўрасаюзу па увядзенню мер, што будуць абмяжоўваць у'езд у краіны ЕС беларускіх чыноўнікаў.

"Гэта неканструктыўна, контарпрадуктыўна, і такім чынам добрасуседскія адносіны не будуюцца,- заявіў Лазавік Інтэрфаксу. - "Гэта дыбілізм палітыкі Еўрапейскага саюза, калі да нас прыязджаюць і спрабуюць нас вучыць, адначасова зачыняючы дзверы сваёй кватэры".

Беларускай жа апазіцыі дасталася ад сакратара ЦВК за "абсалютна бязграматны" спіс асоб, у адносінах якіх Еўрасаюз увёў абмежаванні.

"Павінен сказаць, што спіс, складзены ў Мінску беларускай апазіцыяй, увогуле бязграматны. Калі яны не могуць скласці спіс сваіх давераных асоб, ініцыятыўнай групы на выбарах, то што тут можна казаць", - казаў Лазавік.

"Унесены ў спіс Мікалай Усаў, які быццам бы з'яўляўся кіраўніком Гомельскай абласной выбарчай камісіі, на самой справе не з'яўляўся. Таццяна Краўчанка на гэтых выбарах не была старшынёй Мінскай гарадской камісіі, а працавала на парламенцкіх выбарах у 2004 годзе", - удакладніў сакратар ЦВК.

Між тым, на афіцыйным сайце ЦВК Беларусі інфармацыя аб складзе Цэнтрвыбаркама не аднаўлялася з 2002 года: з указаных у распаўсюджаным сёння ЕС спісе васьмі прадстаўнікоў ЦВК а толькі фамілія самаго Лазавіка прысутнічае на афсайце цэтрвыбаркама.

www.ucpb.org
‹‹ на галоўную | у архіў