Культуры двух народаў Прыбайкалля
14 красавіка 2006 года ў Доме сяброўства народаў па вул. Леніна, 54 ў 18.00 пройдзе чарговае паседжанне літаратурна-гістарычнага клубу "Спадчына".
Тэмай для абмеркавання на гэты раз будзе: "Узаемапранікненне культур беларускага і бурацкага народаў у Прыбайкалле". Арганізатарам паседжання з'яўляецца маладзёвы клуб "Крывічы" Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.
У гэту пятніцу Вы зможаце уявіць беларускую і бурацкую культуры, а таксама іх узаемапранікненні і ўзаемаўзбагачэнні ва ўмовах Прыбайкалля. Таксама ў Вас будзе магчымасць дакрануцца да тайнаў беларускага і бурацкага нацыянальных адзенняў, паслухаць нацыянальныя песні. Па сканчэнню паседжання плануецца фуршэт, пад час якога Вы зможаце пачаставацца беларускімі і бурацкімі нацыянальнымі блюдамі.
Запрашаем прыйсці ўсіх, каму цікава гэта тэма.
Каардынатар ЛГК "Спадчына" - Воля Галанава
Тэл. (3952) 20-11-72 |