НА РАДЗІМЕ НАРОДНАГА ПАЭТА БЕЛАРУСІ ЯКУБА КОЛАСА

XVII СТАЎБЦОЎСКІ ФЕСТЫВАЛЬ ЮНЫХ МУЗЫКАНТАЎ
«СЫМОН-МУЗЫКА»
12 мая 2006 г.
Месца правядзення : школа мастацтваў,
Стаўбцоўскі ГДК

ПАЛАЖЭННЕ
аб правядзенні Стаўбцоўскага фестывалю юных музыкантаў
"Сымон-музыка"
Мэты і задачы
— далейшае развіццё і папулярызацыя музыкі і інструментальнай творчасці;
— павышэнне мастацкага ўзроўню ансамбляў народнай музыкі і індывідуальных выканаўцаў;
— выхаванне цікавасці і любові да музычнага мастацтва.

Парадак і ўмовы правядзення
У фестывалі ўдзельнічаюць дзіцячыя і юнацкія калектывы, ансамблі розных спалучэнняў, індывідуальныя выканаўцы на музычных інструментах: баян, акардэон, цымбалы, гармонь, дуда, скрыпка, фартэпіяна і г.д. Агульная колькасць удзельнікаў не павінна перавышаць 15 чалавек. Рэпертуарная аснова — беларускія, народныя і фальклорныя творы, насычаныя музычным каларытам рэгіёна, які прадстаўляе калектыў ці індывідуальны выканаўца. Час выконвання канцэртнай праграмы да 15 хвілін, Лепшыя выканаўцы па выніках фестывалю юных музыкантаў "Сымон-музыка" рашэннем журы ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Пераможцу фестывалю прысуджаецца Гран-пры.
Харчаванне і размяшчэнне ўдзельнікаў мерапрыемстваў за кошт камандзіруючай арганізацыі; гасцей з Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы — за кошт аргкамітэта фестывалю.

Будзем рады бачыць Ваш калектыў на нашым свяце.

Даведкі па тэлефонах: (801717)5-55-45, 5-46-50, факс — 5-45-75.

Для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю будзе арганізавана экскурсія па Коласаўскіх мясцінах з наведваннем мемарыяльных аб’ектаў музея Якуба Коласа.

Начальнік аддзела культуры
Стаўбцоўскага райвыканкама А.В.Грэкаў
‹‹ на галоўную | у архіў