Вясеннія святы.
З кожным днём становіцца цяплее.

Беларусы надыход вясны сустракаюць святам “Гуканне Вясны”. Як раз у гэты час, па ўяўленням беларусаў, прылятаюць з «Вырай» (з нябеснага раю) птушкі якія прыносяць на сваіх крылах Вясну.

Вясна ў народным уяўленні беларусаў мела вобраз Багіні прыгажосці Лады. І менавіта ад яе залежаў надыход цяпла, росквіт усяго жывога, будучы ўраджай і само Жыццё чалавека. На жаль, многія традыцыйныя абрадавыя святы сённяшнімі патомкамі беларускіх перасяленцаў часткай забыліся альбо трансфармаваліся…

Аднак Рэгіянальная Грамадская арганізацыя “Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Я.Д. Чэрскага” (РГА ІТБК) ужо 10 год актыўна развівае такі накірунак як — Адраджэнне старажытных традыцыйных Беларускіх абрадавых свят.

Вось і зараз актывісты РГА ІТБК (фальклорны ансамбль “Ленушка”, ансамбль «Пралескі», Маладзёвы клуб “Крывічы”) арганізоўваюць 8 красавіка 2006 года правядзенне абрадавага свята Гуканне Вясны ў вёскі “Філіпоўск” Зімінскага раёна.

Гэта вёска была заснавана каля 100 год таму беларускімі перасяленцамі пад час Сталыпінскай рэформы. У наш час жыццё насельніцтва вёскі захоўвае той жа нацыянальны каларыт, што і пад час заснавання вёскі.

Мэта гэтага свята заключана не толькі ў тым, каб паказаць моладзі вёскі і суседніх населеных пунктаў само абрадавае свята, а і ў тым, каб прыцягнуць беларусаў да захавання назапашаных ведаў, узнаўленню забытых традыцый і перадачы нацыянальнага гістарычнага вопыту сваім нашчадкам.

Кожны хто жадае, можа прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве.
Дакладную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (3952) 20-11-72.

Прэс-сакратар РГА “ІТБК имя Я.Д. Чэрскага”
Мамантава Алена Сяргееўна
‹‹ на галоўную | у архіў