У Маскве затрымалі двух праваабаронцаў
Сёння днём у Маскве затрыманы ўдзельнікі пікету ў падтрымку расейскіх вязняў у Беларусі. Маскоўская міліцыя затрымала расейскіх праваабаронцаў Льва Панамарова і Яўгенія Іхлова, якія праводзілі каля Міністэрства замежных спраў Расиі пікет салідарнасці ў падтрымку расійскіх грамадзян, што адбываюць адміністрацыйныя арышты ў турмах Беларусі.
Панамароў назваў дзеянні міліцыі “грубым парушэннем закону, бо асобны грамадзянін Расеі можа рабіць адзіночны пікет у любым месцы, калі змест яго плакату не парушае расійскае заканадаўства”.
http://www.svaboda.org
3 красавіка 2006 г.
|