НАТА бярэцца за Лукашэнка ЗША заклікаюць Маскву націснуць на беларускія улады
Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч намераны прыватна заручыцца падтрымкай Еўрапейскага Саюзу. Сёння ў Вене ён правядзе перамовы з Вольфгангам Шюсселем — міністрам замежных спраў Аўстрыі, які з’яўляўся ў 2005 годзе старшынёй ЕС. Па словах Мілінкевіяча, ён намераны абмеркаваць шляхі супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саюзам і беларускім грамадствам.
Лідэр беларускай апазіцыі упершыню будзе прыняты на такім высокім узроўні пасля выбараў 19 сакавіка, на якіх зноў перамог прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка . Нагадаем, што іх вынікі не былі прызнаны ЗША і Еўрапейскім саюзам (25 краін). АБСЕ (55 краін) — галоўная міжнародная арганізацыя, якая назірае за галасаваннем, кваліфікавала беларускія выбары як не адпаведныя дэмакратычным стандартам.
Заходнія краіны асудзілі прымяненне сілы супраць дэманстрантаў і патрабавалі вызвалення арыштаваных з ліку крытыкаў рэжыму. ЗША і ЕС вырашылі узмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і працягнуць падтрымку апазіцыі.
З заявай па Беларусі 31 сакавіка выступіла НАТА (26 краін). Паўночнаатлантычны саюз, нагадаем аб ацэнкі АБСЕ, паабяцаў “падрабязна разглядзець свае адносіны з Беларуссю, каб лепш зразумець, які ўклад ён можа ўнесці ва ўмацаванне дэмакратыі і верхавенства закона”. Заяўлена таксама што НАТА “не будзе мець спраў з тымі, хто быў зацягнуты ў рэпрэсіі супраць беларускага грамадства”.
Знамянальна, што раней, 27 сакавіка, генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хооп Схеффер, спаслаўшыся на меркаванні АБСЕ заявіў, што парламенцкія выбары на Украіне былі сапраўднымі і вольнымі. “Украіна — важкі стратэгічны партнёр НАТА, нас натхняе перспектыва узмацнення супрацоўніцтва з гэтым бокам. Як і раней, НАТА гатова дапамагчы Украіне канкрэтызаваць яе еўраатлантычныя скіраванасці, а таксама сумесна працаваць з мэтай распаўсюджвання міра і бяспекі ў рэгіёне”.
Такое супрацьпастаўленне не з’яўляецца выпадковым. Варта заўважыць, што НАТА рэагуе далёка не на ўсе выбары ў межах сваіх інтарэсаў.
На кантрасце будуюць свае выступы і амерыканскія прадстаўнікі. Выступаючы 30 сакавіка ў Вене, пасол ЗША ў АБСЕ Джулі Фінлі супрацьпаставіла Беларусь “квітнеючай дэмакратыі ва Украіне” і падвергла крытыкі Расію “за яе падтрымку беларускага дыктатара”.
“Мы расчараваны крытыкай Расійскай Федэрацыі ў адрас пратэстаў беларускай апазіцыі і дзейнасці АБСЕ, уключая асабліва Бюро па дэмакратычным інстытутам і правам чалавека”, — сказала Фінлі. Яна таксама крытыкавала расійскага наглядальніка місіі па нагляданню за беларускімі выбарамі за парушэнне кодэкса паводзінаў, калі ён публічна крытыкаваў вынікі АБСЕ. Расійская крытыка была выклікана “палітычнай нязгодай з вынікамі”, лічыць Фінлі.
Яна запрасіла прадстаўнікоў усіх дзяржаў, удзельнікаў АБСЕ, уключаючы РФ, садзейнічаць ціску на беларускія ўлады. У Маскве пакуль не было афіцыйнай рэакцыі на выступленне амерыканскага пасла АБСЕ.
Верагодна, што заходняя рэакцыя на здарэнні ў Беларусі ва многім з’яўляецца узгодненай. Беларуская тэма ў бліжэйшы час будзе адной з самых важкіх на міжнародных перамовах з удзелам прадстаўнікоў Масквы, у тым ліку на красавіцкай сустрэчы Расія–НАТА і саміце Расія–ЕС, які прызначаны на гэта паўгоддзе.
http://www.ng.ru
03.04.2006
|