Заява Згуртавання беларусаў Канады ў адрас Консульства Расійскай Федэрацыі

Прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі 19 сакавіка, не адпавядалі асноўным дэмакратычным стандартам празрыстасці і сапраўднасці і былі названыя Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) “фундаментальна сфальшаванымі”. Марыянеткавая Цэнтральная выбарчая камісія абвясціла Лукашэнку пераможцам з 83% галасоў. На жаль, ні безлічная колькасць парушэнняў выбарчага заканадаўства, ні нерэальныя вынікі не натхнілі Уладзіміра Пуціна засумнявацца перад тым, як публічна прыняць вынікі выбараў і павіншаваць Лукашэнку з “бліскучай перамогай”. Ён мала думаў пра тое, што робячы гэта, ён падтрымаў найбольш жорсткую тыранію ў Еўропе, якая мучыць Беларусь ужо 12 гадоў.

Выглядае амаль гратэскным тое, што Расія, якая зараз узначальвае “Вялікую васьмёрку”, да такой ступені самаўпэўненая, што можа дазволіць сабе падтрымаць рэжым, які кінуў у турму болей за 500 мірных удзельнікаў пратэстаў толькі за апошнія два тыдні. Болей за 30 журналістаў, беларускіх і замежных — у тым ліку канадзец Фрэдэрык Левуа — былі арыштаваныя і зараз знаходзяцца ў турме ў Беларусі.

Згуртаванне Беларусаў Канады
30 сакавіка 2006 г.
‹‹ на галоўную | у архіў