Беларусы Таронта пратэстуюць супраць падтрымкі Расіяй рэжыму Лукашэнкі

Сябры Беларускай супольнасці Таронта збіраюцца пікетаваць Консульства Расійскай Федэрацыі ў Таронта ў знак пратэсту супраць прызнання Расіяй сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дэманстранты будуць трымаць беларускія нацыянальныя сцягі і сімвалы і раздаваць інфармацыю пра апошнія беларускія падзеі, каб давесці да грамадскай свядомасці палітычную сітуацыю ў Беларусі і выразіць сваё бачанне будучага краіны як свабоднай і дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы.

‹‹ на галоўную | у архіў