Таварыства беларускай культуры імя Фр. Скарыны г.Масквы
ЗАЯВА
Ад імя Грамады беларускай культуры Масквы выказваем абурэнне гвалтоўным разгонам мірнай дэманстрацыі ў Менску, якія скончыліся збіццём і зняволеннем соцень нявінных людзей і патрабуем іх неадкладнага вызвалення.
Мы выказваем сваю салідарнасць з усімі ахвярамі рэпрэсіяў і патрабуем спынення іх пераследу,
Мы патрабуем вызвалення ўсіх затрыманых пад час вядзення выбарчай кампаніі агітатараў і актывістаў выбарчых штабоў і выплаты ім кампенсацый за нанесеныя страты.
Мы патрабуем спынення пераследу незалежных СМІ і прадстаўлення умоваў іх свабоднаму распаўсюджанню.
Мы патрабуем правядзення новых дэмакратычных выбараў з роўнымі ўмовамі агітацыі і распаўсюджання інфармацыі для ўсіх кандыдатаў, з незалежнымі выбарчымі камісіямі ў склад якіх увайшлі б прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый, а датэрміновае галасаванне было б дазволена толькі ў выпадках крайняй неабходнасці.
Лічым неабходным адстаўку ў поўным складзе дыскрэдытаваўшага сябе Цэнтрвыбаркаму.
Просім падтрымкі міжнароднай супольнасці для аказання дзейнага ўціску на рэжым Лукашэнкі і на падтрымліваючае гэты рэжым кіраўніцтва Расіі.
Рада Грамады
31 сакавіка 2006 г. |