У Севастопале адзначылі 25 сакавіка
25 сакавіка 2006 года ў горадзе Севастопале каля помніка нашага земляка капітан-лейтэнанта Аляксандра Казарскага адбыўся мітынг, прысвечаны 88-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — Дню Волі. На расцяжцы белай тканіны, што нагадвала парус, была выява Пагоні і было напісана чырвонай фарбай — “Жыве Беларусь!”, а таксама “Свабода, Незалежнасць, Дзяржаўнасць”. Развіваліся бела-чырвона-белыя і жоўта-блакітныя сцягі, а таксама сіні сцяг Еўразвязу.
У выступе старшыні Севастопальскай суполкі беларусаў “Пагоня”, імя Максіма Багдановіча, прагучалі словы салідарнасці з беларусай апазіцыяй, якая адстойвала дэмакратыю і еўрапейскі шлях развіцця незалежнай Беларусі.
Са словамі салідарнасці выступілі таксама прадстаўнікі ўкраінскіх суполак “Прасвіта” і “Саюз украінак”. Было абвешчана аб стварэнні ў Севастопалі грамдскага руху “За вольную Беларусь” імя Рамуальда Траўгута, які быў аднім з кіраўнікоў паўстання 1863 года і прымаў удзел у абароне Севастопаля ў Крымскай вайне 1854-1855 гг.
Малітву за Беларусь прачытаў святар айцец Ігар.
Завершыўся мітынг чытаннем Пагоні, якую “не разбіць, не спыніць, не стрымаць”. Мітынг паказалі па мясцоваму тэлебачанню і ўсёй краіне.
Валеры Барташ
|