ЗАЯВА
Беларускага Культурна-Асветніцкага Цэнтра ў Познані
Дарагія Сябры, Паважаныя Суайчыньнікі!
Мы, сябры Беларускага Культурна-Асветніцкага Цэнтра ў Познані, выказваем глыбокае абурэнне беззаконным дзеянням улады ў дачыненні да мірных пратэстаў супраць нахабнага фальсіфікавання вынікаў псеўдавыбараў. Мы асуджаем масавыя арышты, лжэсуды, збіццё і здзек з найлепшых людзей нашай Бацькаўшчыны. Дзеяньні акупацыйнага рэжыму падчас захопу намётавага гарадка і ў Дзень Волі 25 сакавіка расцэньваем як гвалт над усім беларускім народам.
Мы выказваем словы падтрымкі ўсім героям сучаснасці, якія актыўна ў гэтыя дні баранілі сваю і нашую нацыянальную годнасць.
“Смеласць — пачатак перамогі”, сказаў адзін з найвялікшых пісменнікаў старажытнай Грэцыі, Плутарх. Вашая смеласьць гэта сапраўды пачатак канца ганебнага рэжыму.
Кіруючыся трагічнымі падзеямі апошніх дзён заяў’ляем, што будзем усімі магчымымі сродкамі дапамагаць, рэпрэсаваным за грамадзкую дзейнасць, актывістам, надалей спрыяць будаванню дэмакратычнага грамадства ў Беларусі, а таксама інфармаваць вольны свет пра злачынствы лукашэнкаўска-крэмлёўскага рэжыму.
Віталь Воранаў, Старшыня Беларускага
Культурна-Асветніцкага Цэнтра ў Познані
Познань, 28.03.2006
|