ЗАЯВА
Рады Таварыства беларускай культуры ў Літве
і
Рады Таварыства беларускай мовы Віленскага краю

Выбары, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 года і падзеі, як у часе выбарчай кампаніі, так і пасля выбараў, суправаджаліся пастаяннымі затрыманнямі, збіццём і арыштам актывістаў дэмакратычнага руху, сведчаць пра незаконнасць, недэмакратычнасць і, можна сказаць, гвалтоўны характар выбараў прэзідэнта.

Калі браць пад увагу колькасць людзей асуджаных за іх грамадзянскую пазіцыю і імкненне да свабоды, на тэрмін ад 4 да 15 сутак, а іх колькасць больш за 1000 чалавек, то становіцца жудасна і нагадваецца 1937 год.

У сувязі з вышэйсказаным Таварыства беларускай культуры ў Літве і Таварыства беларускай мовы Віленскага краю выказывае рашучы пратэст супраць:

1. балатавання А.Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін;

2. дзеянняў правадзімых уладамі, накіраваных на знішчэнне грамадзянскай актыўнасці і іншадумства;

3. незаконнага затрымання, збіцця і пакарання, а таксама разгону мірных дэманстрантаў, што выказвалі і адстойвалі свае канстытуцыйныя правы.

А таксама разам з літоўцамі і дэмакратычнай супольнасцю:

1. выказываем салідарнасць з затрыманымі і асуджанымі;

2. заклікаем неадкладна і ў бліжэйшы час, не чакаючы канчатковага тэрміну прысуду, вызваліць актывістаў дэмакратычнага руху, што былі затрыманы падчас апошніх падзеяў. Беларускі Вярхоўны і Канстытуцыйны суды перагледзець законнасць балатавання Александра Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін (што супярэчыць выбарчаму кодэксу РБ) і законнасць дзеянняў беларускіх праваахоўных сілаў падчас выбарчай кампаніі.

Прынята: Радай Таварыства беларускай культуры ў Літве
Радай Таварыства беларускай мовы Віленскага краю
28 сакавіка 2006 году

‹‹ на галоўную | у архіў