РЭЗАЛЮЦЫЯ беларусаў Чэхіі Аб падзеях у Беларусі

Мы, удзельнікі сустрэчы беларусаў Чэхіі, выказваем падтрымку дэмакратычным сілам у Беларусі ў іх змаганні за свабодную і вольную Бацькаўшчыну.

Мы выказваем абурэнне брутальнымі, жорсткімі дзеяннямі спецслужбаў і міліцыі ў дачыненні да мірных маніфестантаў, якія, ня маючы доступу да сродкаў масавай інфармацыі, скарыстоўваюць законнае права на выяўленне сваёй пазіцыі на плошчах Мінску і іншых гарадоў Беларусі. Мы патрабуем неадкладнага скасавання ўсіх прысудаў беларускім патрыётам, вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама пакарання тых, хто збіваў, арыштоўваў ды несправядліва судзіў ўдзельнікаў мірных акцыяў і актывістаў выбарчай кампаніі.

Мы далучаемся да патрабавання аб прызнанні мінулых презідэнцкіх выбараў сфальсіфікаванымі і несапраўднымі, і патрабуем правядзення новых выбараў — без удзелу Аляксандра Лукашэнкі, і ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ.

Мы перакананыя, што недалёка той час, калі наша Бацькаўшчына вернецца ў сям’ю цывілізаваных і дэмакратычных краіна Еўропы.

Жыве Беларусь!

Прага, 25 сакавіка 2006 году.
Прынята на ўрачыстым сходзе ў Клементынуме, за ўхвалу прагаласавалі ўсе ўдзельнікі сустрэчы (больш як сто чалавек).

‹‹ на галоўную | у архіў