Акцыі пратэсту ў ЗША
25 сакавіка ў Вашынгтоне, Нью-Ёрку і Сэнт-Поле (штат Мінесота)
адбыліся акцыі пратэсту супраць разгону мірных дэманстрацый у Мінску.
Пікет каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне распачаўся ў 11 гадзін
раніцы і працягваўся да 18:00. Больш за 40 чалавек. Пікет выклікаў
жывы інтарэс і падтрымку з боку жыхароў Вашынгтону. Многія тут уважліва
сочаць за падзеямі ў Беларусі. Пікетаванне беларускай амбасады ў
Вашынгтоне адбывалася кожны дзень, пачынаючы з 19 сакавіка.
Акцыя пратэсту ў горадзе Сэнт-Пол, штат Мінесота, працягвалася
дзве гадзіны на прыступках кангрэсу штату, далучылася каля 40 чалавек.
У Нью-Ёрку пікет адбыўся ля беларускай і расейскай місіяў ААН і
прайшоў пад лозунгамі "За справядлівыя выбары" і "За
вольную Беларусь".
Паводле радыё "Свабода" |