Апошнія навіны

ў Ля былога намётавага лагеру людзі пакідаюць бела-чырвона-белыя букеты. На Кастрычніцкую плошчу ў Мінску прыходзілі бацькі і знаёмыя затрыманых тут 24 сакавіка ўдзельнікаў акцыі пратэсту. На месцы, дзе стаяў намётавы гарадок, паклалі букеты з белых і чырвоных кветак. Супрацоўнікі камунальнай службы гэтыя кветкі даволі хутка прыбралі. За плошчай назіраюць міліцэйскія пасты.

ў Каля станцыі метро Няміга запаленыя свечкі салідарнасці. Сабраліся каля 200 чалавек. Сабраныя запалілі свечкі на знак салідарнасці з тымі, хто быў затрыманы пасля 19 сакавіка. Супрацоўнікі міліцыі пакуль толькі назіраюць за акцыяй, аднак ня ўмешваюцца.

ў Некалькі соцень арыштаваных і затрыманых апазіцыянераў знаходзяцца ў Мінскім спецпрымальніку, а таксама ў ізалятарах Мінскага раёну і вобласці. Камеры перанаселеныя. У Жодзінскім следчым ізалятары знаходзяцца больш як дзве сотні затрыманых у Менску апазіцыянераў. Ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінскага раёну трымаюць 59 дзяўчат. Усіх будуць судзіць 27 сакавіка.

Паводле радыё "Свабода"
‹‹ на галоўную | у архіў