Зварот Беларускага дэмакратычнага аб'яднання Польшчы

У такія адказныя дні для Беларусі, у цэнтры Менску сабраліся патрыёты адстойваць свае правы, свабоду і незалежнасць. Правы да беларускай дэмакратычнай дзяржавы. Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне у Рэчыпаспалітай Польскай падтрымоўвае пратэст усіх тых, хто сабраўся на Кастрычніцкім пляцы супраць пануючага ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму.

З надзеяй глядзім на вас, як на тых, хто верне Беларусі яе месца сярод дэмакратычных краін Еўропы. Мы верым у вашу перамогу. Мы верым у перамогу свабоды, праўды і справядлівасці. Мы верым у перамогу Беларусі!

Жыве Беларусь!!!
‹‹ на галоўную | у архіў