Беларусы Чэхіі перадаюць свае вітанні моладзі Беларусі

Дарагія суродзічы!

Мы, беларусы, што жывем у Чэхіі перадаем усім Вам на Кастрычніцкай Плошчы ў Менску найшчырэйшыя прывітанні.
Жадаем Вам вытрываласці і сілы пры адстойванні правоў усяго беларускага народу!

Усе мы, а асабліва моладзь-студэнты, ужо некалькі дзён і начэй сочым за падзеямі ў Беларусі, і шкадуем, што не на плошчы з Вамі.
Тутэйшая і ўся еўрапейская прэса і тэлебачанне паказвае Вашае змаганне.

Дзякуючы Вам, уся Еўропа становіцца на бок дэмакратыі ў нашай Бацькаўшчыне.

Молімся за Вас і лепшую будучыню нашага народу.
Вітаем Вас таксама з днём Волі - 25 сакавіка !

Ад імя Беларусаў Прагі,
Юрка Станкевіч
‹‹ на галоўную | у архіў