Зварот Згуртавання беларусаў Канады


ДАРАГІЯ СУАЙЧЫННІКІ!

Яшчэ нашы продкі мелі сваю Канстытуцыю ў ХVІІІ стагоддзі, першую ў Еўропе і другую ў свеце, пасля ЗША. Цяпер жа з нас спрабуюць зрабіць быдла. Ня трэба забываць, што беларусы спрадвечна адзін з цывілізаваных і дэмакратычных еўрапейскіх народаў.

Надыходзяць тыя самыя дні, у якія вызначыцца лёс наш з вамі, нашых дзетак, унукаў. А гэта значыць - нашае краіны, што завецца БЕЛАРУСЬ. Гэта не адбудзецца само па сабе, то мусім зрабіць мы.
На жаль, сёння ў Беларусі, рабіць ВЫБАР, укінуўшы паперку ў выбарчую скрыню на выбарчым участку, недастаткова. Tрэба яшчэ і адстаяць яго.

Кожны з нас можа лёгка самаапраўдацца за уласныя дзеянні, кажучы, што не зрабіў бо баяўся, ці зрабіў выконваючы загад кіраўніцтва і гэтак далей. Але надыдзе час, калі мы прадстанем перад Богам і будзем трымаць адказ уласна толькі за сябе. Бо кожны чалавек мае магчымасць выбару на свае ўчынкі ў любым выпадку.

РАТУЙ ВАС БОЖА!

‹‹ на галоўную | у архіў