Акцыі пратэсту ў Празе, Чэхія
У 12 гадзін на Вацлаўскай плошчы ў Празе адбылася дэманстрацыя, якую арганізаваў Арганізацыйны камітэт беларускіх студэнтаў у Чэхіі. На акцыі выступалі чэшскі дэпутат Святоплук Карасек, супрацоўнік радыё "Свабода" Сяргей Навумчык, адзін з актывістаў суполкі "Скарына" (старшыня І.Ціхановіч) Уладзіслаў Індзюк.
Таксама ў Празе насупраць беларускай амбасады быў наладжаны пікет ад 10 да 18 гадзіны, у якім бралі ўдзел студэнты, беларусы Прагі, прадстаўнікі ўкраінскіх арганізацый. Пікет быў арганізаваны Звязам беларусаў замежжа.


|