Зварот Таварыства беларускай культуры ў Латвіі

Дарагія сябры, нашы суайчыннікі, змагары за нашую свабоду!

Да вас звяртаюцца сябры Латвійскага таварыства беларускай культуры "Сьвітанак". Гэтыя дзве ночы на мы з трывогаю, страхам але і адначасова з радасцю і захапленнем сочым за вашым мужным змаганнем на плошчы! Мы захапляемся Вашай мужнасцю! Молімся за вас, за нашу Беларусь, за нашу будучыню. 20 сакавіка адбылася акцыя пратэсту насупраць беларускай амбасады ў Рызе. Латвійская моладзь таксама з Вамі!

Беларусы Латвіі з Вамі!

Мы пераможам! Жыве Беларусь!

‹‹ на галоўную | у архіў