Урад ЗША заклікае...

Фальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

Злучаныя Штаты не прымаюць законнасць вынікаў выбараў у Беларусі, пра якія паведаміла Беларуская цэнтральная выбарчая камісія, абвясціўшая буйную перамогу Аляксандра Лукашэнкі. Па папярэдніх дадзеных АБСЕ, выбары "не адпавядалі патрабаванням АБСЕ як дэмакратычныя выбары", і характарызаваліся "ігнараваннем асноўных праў на свабоду сходаў, мітынгаў і дэманстрацый" таксама як і "кліматам запужвання і ненадзейнасці" і "крайне праблематычным" падлікам галасоў.

Злучаныя Штаты віншуюць мужных беларускіх дэмакратаў, якія не гледзячы на жахлівыя выбарчыя ўмовы і пры вялікім рыску, наблізілі краіну да яе дэмакратычных праў. Мы падтрымліваем іх заклік да новых выбараў. Мы будзем стаяць з людзьмі Беларусі і падтрымліваць іх памкненне заняць законнае месца сярод сусветных дэмакратычных краінаў.

Злучаныя Штаты рыхтуюцца прыняць сур'ёзныя адпаведныя меры супраць тых чыноўнікаў, якія нясуць адказнасць за махлярства на выбарах і за іншыя злоўжыванні правамі, і мы будзем каардынаваць гэтыя крокі з Еўрапейскім Саюзам. Мы заклікаем рэжым у Беларусі неадкладна вызваліць затрыманых падчас кампаніі. Міжнародная супольнасць працягне сачыць за дзеяннямі беларускіх уладаў, і мы перасцерагаем іх каб не перашкаджалі, не пагражалі і не затрымлівалі тых, хто здзяйсняе свае палітычныя правы сёння і заўсёды.

Дзярждэпартамент ЗША
20 сакавіка 2006 г.
зацверджана Шонам Маккормакам, спікерам
‹‹ на галоўную | у архіў