Судзяць людзей, якія неслі ежу на Кастрычніцкую плошчу

У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачалі судзіць затрыманых увечары і ўначы людзей, якія намагаліся перадаць на Кастрычніцкую плошчу цёплыя рэчы і харчы. На падыходах да Кастрычніцкай плошчы байцы спецназу міліцыі затрымлівалі кожнага, хто меў пры сабе вялікія торбы або тэрмас.

Сярод затрыманых давераныя асобы Мілінкевіча - Анатоль Лябедзька, Аляксандар Дабравольскі, і адзін зь лідэраў Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Суддзя Цэнтральнага суду Аляксей Бычко ўжо пакараў арыштам на 10 сутак Дзяніса Дзюбу, Святаслава Сокала і Аляксандра Сцяпанава са Смаленску.

Міліцыянты абвінавацілі іх у дробным хуліганстве.

На затрыманых складаліся пратаколы паводле гэтага артыкулу, а таксама за парушэнне грамадскага парадку ў часе правядзення масавых мерапрыемстваў.

Радыё Свабода, 21 сакавіка
‹‹ на галоўную | у архіў