Усю Польшчу захапіла хваля салідарнасці з Беларуссю

Перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ўсю Польшчу захапіла хваля салідарнасці ў змаганні за свабоду, дэмакратыю і захоўванне правоў чалавека ў краіне кіраванай рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. У Польшчы: Гданьск, Кракаў, Торунь, Познань, Вроцлаў, Варшава, Беласток сваю салідарнасць і пратэст галоўным чынам выспеўвалі. Дні салідарнасці з Беларуссю поўным ходам пачаліся канцэртам у нядзелю - у Варшаве на Новым рынку, дакладна тыдзень да даты прэзідэнцкіх выбараў. Забароненыя беларускія і папулярныя польскія выканаўцы спявалі і ігралі польскія "бунтарскія" песні васьмідзесятых гадоў.

Ігралі, між іншым, "Н.Р.М." з Лявонам Вольскім, а Аляксандр Кулінковіч з "Нейра-Дзюбеля" спяваў "Люблю свабоду, люблю свабоду і разумею". На канец супольна адспявалі (м.інш. Кася Камоцкая і Юрка Асеннік) культавую польскую песню "Przezyj to sam". Раней Анджэй Вайда пераконваў:

- Добра робіце. Там, дзе моладзь, там перамога. Я дажыў данясення намі свабоды і моманту, калі мы пераймаемся таксама свабодай іншых.

Ніва, № 13 26 сакавіка 2006 г.
‹‹ на галоўную | у архіў