Акцыя пратэсту ў Кіеве

У нядзелю 19 сакавіка на мяжы з Беларуссю адбылася сумесная украінска-польска-літоўская акцыя, накіраваная на падтрымку беларускага народу ў яго змаганні за грамадзянскія свабоды.

З украінскага боку ініцыятарам стала арганізацыя “Пара”, з польскага – правячая партыя “Права і Справядлівасць”, з літоўскага – шэраг грамадскіх арганізацый. На аўтамабільных пераходах, якія злучаюць Украіну, Польшчу і Літву з Беларуссю, актывісты і праваабаронцы ўручалі апельсіны грамадзянам, што вярталіся на радзіму.

Некалькі дзесяткаў назіральнікаў ад партыі “Пара” працавалі ў якасці незалежных назіральнікаў на выбарчых участках па ўсей Беларусі.

Акрамя таго, сёння 20 сакавіка ў Кіеве а 18:30 адбудзецца акцыя салідарнасці з Беларуссю.

Арганізатары заклікаюць прыносіць кіеўцаў з сабой на Храшчацік свечкі, сцягі і апельсіны.

http://www.korrespondent.net
http://pora.org.ua
‹‹ на галоўную | у архіў