Акцыі салідарнасці ў Вашынгтоне

У Вашынгтоне акцыі салідарнасці з беларусамі адбываюцца ўжо другі дзень запар. 19 сакавіка ў амерыканскай сталіцы перад будынкам амбасады Беларусі адбылася акцыя пратэсту, у ходзе якой яе арганізатары – прадстаўнікі мясцовай беларускай дыяспары, а таксама актывісты амерыканскай праваабарончай арганізацыі “Погляд” – выказалі сваё стаўленне да грубага парушэння з боку ўлады, якія суправаджалі выбарчую кампанію. Па інфармацыі галоўнага каардынатара “Погляда” Генры Джонсана, 20 сакавіка акцыя адновіцца а 11.30 адначасова з пачаткам мітынгу беларускай дэмакратычнай апазіцыі ў Мінску.

На гэты раз да акцыі далучыліся студэнты з Украіны, Расіі, балтыйскіх дзяржаў, якія навучаюцца ва ЗША, а таксама моладзь з амерыканскіх студэнцкіх арганізацый. Удзельнікі пікету мелі джынсавы сцяг, а таксама трымалі транспаранты з фотаздымкамі ахвяраў рэжыму і палітычнымі вязнямі.

http://www.charter97.org
‹‹ на галоўную | у архіў