Медыя-праекты ў Польшчы для Беларусі

Польскі Сейм ухваліў практычна самы галоўны дакумент 2006 года – дзяржаўны бюджэт. Ухваленне бюджэту, у якім, напрыклад, дастаткова вялікая сума прызначана на ўтрыманне кляштара ў Супраслі, азначае, што гэты дакумент будзе прыярытэтным у дзяржаўнай палітыцы адносна нацыянальных меншасцяў, што пражываюць на тэрыторыі Польшчы. Акрамя таго, агульная сума, якую плануецца выдаткаваць на развіццё і дзейнасць нацыянальных меншасцяў перавышае 10 мільёнаў злотых, а гэта значна болей, чым у мінулым годзе (каля 6 млн. злотаў).

Размеркавання бюджэтных сродкаў – падзея заўсёды дастаткова кантраверсійная, выклікае шмат непаразуменняў і дыскусій, бо арганізацыі нацыянальных меншасцяў складаюць свае заявы, у якіх указваюцца значна большыя сумы, чым яны могуць атрымаць.

Паводле рашэння міністра замежных спраў, найбольшую суму атрымае ўкраінская дыяспара – 1,75 млн. злотых, у тым ліку на выданне штотыднёвіка “Наша Слова” 420 тыс., а на выданне Саюза Украінцаў Падляшша “Над Бугам і Нарвай” 137 тыс. злотых. У той жа час беларуская меншасць атрымае 1,45 млн. злотых, у тым ліку на выданне штотыднёвіка “Ніва” 593 тыс., і дадаткова на Беларускія Дні Нівы – 61 тыс., штомесячнае выданне “Часопіс” атрымае на сваё ўтрыманне 153,7 тыс. злотых, а на выданне “Villa Sokrates” выдаткуюць 28 тыс.

Справы беларускай меншасці ў Польшчы абмяркоўваліся таксама падчас сумеснага паседжання Камісіі па справах культуры і Камісіі размеркавання сродкаў і Камісіі памежных спраў, а менавіта, праект “Радыё для Беларусі”. Неабходна адзначыць, што прэм’ер-міністр польскага Ураду прадэклараваў сваю падтрымку гэтай ініцыятывы. Нягледзячы на тое, што праект “Радыё для Беларусі” фінансуецца з бюджэту Еўразвязу, у поўным памеры праект будзе запушчаны толькі ў ліпені гэтага году, акрамя радыё будзе таксама дзейнічаць тэлебачанне, якое, як плануецца, ахопіць усю тэрыторыю Беларусі. Вядома, што ажыццяўляць медыйны праект будзе міжнародны кансорцыум на чале з нямецкай кампаніяй Media Consulta. У праекце таксама ўдзельнічаюць літоўская кампанія, расійскае тэлебачанне і Еўрапейскае радыё для Беларусі, якое ў фінансавым плане забяспечана на бліжэйшыя пяць год. Акрамя еўрапейскага праекту “Радыё для Беларусі” з Польшчы транслююцца перадачы з радыё Палонія ў межах беларускай секцыі.

На паседжанні Камісій было прынята рашэнне запусціць, а дакладней рэарганізаваць раней існаваўшы праект Радыё Рацыя, які рэалізоўваўся ў межах дзейнасці Саюзу беларусаў у Польшчы. Праект гэтага радыё на думку польскіх чыноўнікаў павінен пачаць сваю дзейнасць яшчэ перад выбарамі 19 сакавіка, таму польскі Урад павінен падтрымаць у фінансавым плане Радыё Рацыя, якое мае шмат запазычанняў перад Урадам.

Але неабходна адзначыць, што падчас прыняцця рашэнняў па пытанні фінансавання беларускай меншасці і аднаўлення Радыё Рацыя ніхто не кансультаваўся з самімі беларусамі, якія пражываюць у Польшчы і маюць непасрэднае дачыненне да арганізацыі дзейнасці беларускай меншасці. Адзіныя, хто прысутнічаў на пасяджэнні Камісій былі Алег Латышонак і Віктар Стахвюк, пры гэтым, пераважная большасць пражываючых у Польшчы беларусаў супраць прыцягнення іх да падобных геапалітычных інтрыг, але іх меркавання ніхто не пытаўся, асабліва польскія дэпутаты.

Паводле “Праваслаўнага агляду”, № 3, сакавік, 2006 г.
‹‹ на галоўную | у архіў