Акцыя беларускай салідарнасці перанесена на 19 сакавіка

Акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых і палітвязняў, якая з кастрычніка праводзілася 16 дня кожнага месяца, перанесеная на 19 сакавіка. Арганізатары кампаніі паведамілі, што месцам правядзення акцыі стане Кастрычніцкая плошча ў Менску. Арганізатары разлічваюць, што гэтым разам тысячы людзей прадэманструюць салідарнасць ня толькі з сем'ямі палітвязняў, але і з кандыдатам у прэзідэнты Алякса
ндрам Мілінкевічам.

Паводле Радыё "Свабода"
‹‹ на галоўную | у архіў