Свечкі салідарнасці ў Гайнаўцы

Ужо другі раз у скверы ля Гарадскога ўраду Гайнаўкі (Падляшша, Польшча), ля помніка зубру, гайнаўцы запаляць свечкі ў знак салідарнасці з Беларуссю. У Гайнаўскім павеце жаве найбольш Беларусаў у Польшчы. Арганізатары мерапрыемства заклікалі: “16 сакавіка а 18-й гадзіне збярэмся, каб паказаць усім, што нам не абыякавы лёс нашых сем’яў, сяброў і суседзяў. Прыйдзі і пакажы, што неабыякавы да Беларусі. 19 сакавіка, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, на тым самым зубры павесім бела–чырвона–белы беларускі сцяг.”

www.hajnowka.com.pl
‹‹ на галоўную | у архіў