Грамадзяне Беларусі і Расіі на роўных правах
28 снежня Аляксандр Лукашэнка выдаў указ № 635 “Аб падпісанні Палажэння паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб забеспячэнні роўных правоў гараджан Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі на вольнае перамяшчэнне, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыях дзяржаў — удзельнікаў Саюзнай дзяржавы”.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, дамова прадугледжвае, што грамадзяне адной краіны маюць права: выязджаць, знаходзіцца, праязджаць транзітам, рухацца і абіраць месца жыхарства на тэрыторыі другой краіны без міграцыйнай карты; вызваляцца ад рэгістрацыі ў органах другой краіны на працягу 30 дзён з даты прыезду; атрымаць дазвол на пастаяннае жыхарства і від на жыхарства без уліку тэрміну часовага знаходжання і атрымання дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыі другога боку.
Разам з тым, рух і абранне месца знаходжання і жыхарства грамадзян адной краіны на тэрыторыі другой могуць быць абмежаваны ў парадку, вызначаным нацыянальным заканадаўствам, “у мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, аховы грамадскага парадку, аховы маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод грамадзян”, заўважае прэс-служба.
А.Лукашэнка таксама выдаў указ, згодна якому міністр працы і сацыяльнай аховы Антаніна Марава ўпаўнаважана на правядзенне перамоў і падпісанне праекту беларуска-расійскай дамовы аб супрацоўніцтве ў вобласці сацыяльнага забеспячэння. Гэты дакумент, паведамляе прэс-служба прэзідэнта, “скіраваны на забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі на сацыяльнае забеспячэнне і, перш за ўсё, на ўрэгуляванне пытанняў выплаты працоўных пенсій грамадзянам”, якія з’ехалі з Беларусі ў Расію.
Паводле БелаПАНа |