Школа правоў чалавека

З пачатку 2006 года пачынае працу Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый.

Мэтавымі групамі Школы з’яўляюцца: моладзь, выкладчыкі, журналісты.

На студзень-жнівень 2006 года запланавана правядзенне 6 сесій (кожная сесія – 7-9 адукацыйных дзён): 4 сесіі для чатырох груп моладзі, 1 сесія для выкладчыкаў і 1 сесія для журналістаў. Кожная група ўдзельнікаў – 18-22 чалавекі.

Месца правядзення: Украіна, Літва.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Школа правоў чалавека для моладзі. Да ўдзелу запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў).

Школа правоў чалавека для выкладчыкаў. Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Школа правоў чалавека для журналістаў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты факультэтаў журналістыкі дзённай і завочнай формаў адукацыі, маладыя журналісты (узрост: 18-25 гадоў).

Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.

Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Да ўдзелу ў адукацыйным працэсе будуць прыцягнутыя прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый.
Удзельнікі Школы, якія паспяхова прайшлі курс, атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.

Удзел бясплатны. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату транспартных выдаткаў, пражывання і харчавання ўдзельнікаў.

Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт запаўняе рэгістрацыйную форму разам з CV (кароткае аўтабіяграфічнае рэзюме), рэкамендацыйным лістом ад арганізацыі (не абавязкова) і высылае іх электроннай поштай на адрас: belschool@gmail.com

На падставе дасланых дакументаў будуць сфармаваны групы ўдзельнікаў, якім будзе паведамлена інфармацыя арганізацыйнага плану.

Тэрмін падачы рэгістрацыйных форм:
1 сесія: да 5 студзеня 2006 года.
2 сесія: да 25 студзеня 2006 года.

Першая сесія адбудзецца 15-21 студзеня 2006 года (ад’езд 14 студзеня, вяртанне 22 студзеня)

Другая сесія адбудзецца 5-11 лютага 2006 года (ад’езд 4 лютага, вяртанне 12 лютага).

Паводле рассылкі выканаўчага бюро Асамблеі НДА Беларусі,
ngo@belngo.info, http://www.belngo.info
‹‹ на галоўную | у архіў