Выстава “Берлін-Мінск. Альтэрнатыўныя погляды”

З 25 лістапада па 3 снежня ў Берліне працавала выстава нямецкіх і беларускіх фатографаў “Berlin-Minsk. Alternative Aussichten". Мэта праекта, па словах яго ініцыятараў Ані Анкер і Марыі Несцеравай, — падтрымка дыялогу паміж беларускімі і нямецкімі фатографамі і пераадольвання культурнай ізаляванасці Беларусі.

У выставе ўдзельнічалі Максім Шумілін і Міхаіл Леўенка (Беларусь), а таксама Андрэй Логінаў і Дзмітрый Лельчук (Беларусь-Германія). Нямецкі бок прадстаўлялі Кай Крысціян Анакер-Сантаровіч (Kai Christian Anacker-Santarovic ) і Фолкер Барндт (Volker Barndt).

На арганізацыю выставы ў дзвюх беларускіх дзеўчын — Ані Анакер (журналісткі берлінскага радыё “Мульцікульці”), і Марыі Несцеравай (былой студэнткі ЕГУ, а зараз Фрайбургскага універсітэта), — страцілася 4 месяцы. Матэрыяльную падтрымку праекту аказаў “Фонд Роберта Боша" (Robert Bosch Stiftung).

На адкрыцці выставы ў пятніцу, 25 лістапада, клуб “Kirche von Unten” наведала больш 300 чалавек, улічваючы шматлікіх беларускіх студэнтаў і студэнтак, а таксама “дарослых” беларусаў, якія жывуць у Берліне і наваколлі. Да выставы быў удала прымеркаваны канцэрт гурта “Plan 9”, што несумненна павысіла масавасць мерапрыемства. Праўда, канцэрт serf-гурта “Plan 9”, пачаўся на дзве гадзіны пазней, чым было запланавана (заблукаў у горадзе барабаншчык). Стыль surf, у якім грае “Plan 9”, нагадвае музыку да фільма “Pulp Fiction”.

У панядзелак, 28 лістапада, быў працяг “банкету” — прэс-канферэнцыя з удзельнікамі, а таксама дэгустацыя беларускай кухні. Абедзве часткі мерапрыемства “на ўра”, боршч і дранікі наведвальнікі з’елі з вялікім задавальненнем.

А 23 снежня адбудзецца адкрыццё другой часткі праекта “Берлін-Мінск. Альтернатыўныя погляды” — на гэты раз у Мінску, у галерэі “Падземка”. Прыходзьце!

P.S.: На сустрэчы нарадзілася ідэя арганізаваць спіс рассылкі для беларусаў Берліна. Калі вы жадаеце далучыцца да рассылкі — паведамляйце свой e-mail па адрасе:
belarusy_in_berlin-subscribe@yahoogroups.de

Паводле http://www.belarusy.com


плакат выставы (1)


Мікіта і Аня, арганізатары “Беларускага вечара ў Берліне” (2)


Надзея беларускай фатаграфіі — Міхал Лешчанка і Максім Шумілін (3).


Дранікі!!! (4).

 

‹‹ на галоўную | у архіў