Канферэнцыі вартыя вашай увагі

ІП “Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані” абвяшчае конкурс экалагічных праектаў па добраўпарадкаванню жыллёвага фонду і навакольных тэрыторый, паляпшэнню гарадскога наваколля і азелянення ў абласных гарадах Беларусі, у т.л. г. Мінску. Конкурс будзе праводзіцца ў межах Ярмаркі сацыяльных праектаў і паслуг 8-9 снежня 2005

Праграма фінансуецца ІП “Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані”. Аб’ём конкурснага фонду складае 4.000.000 бел. рублёў.

Мэта конкурсу — падтрымка грамадскіх інітыятыў, скіраваных на развіццё сацыяльнай актыўнасці і добраахвотніцкай дзейнасці насельніцтва па паляпшэнню экалагічнага становішча гарадскога асяродку.

У конкурсе могуць удзельнічаць:

беларускія некамерцыйныя арганізацыі, зарэгістраваныя адпаведна з існуючым заканадаўствам, у тым ліку: грамадскія, дабрачынныя арганізацыі, некамерцыйныя дзяржаўныя і муніцыпальныя арганізацыі (у тым ліку ВНУ і сацыяльныя арганізацыі, сябры і супрацоўнікі якіх поўнагадовыя), зарэгістраваныя органы тэрытарыяльнага самакіравання.

Не могуць прымаць удзел у конкурсе:

палітычныя партыі і рухі, органы муніцыпальнай, прадстаўнічай і выканаўчай улады, арганізацыі ваеннага накірунку, рэлігійныя арганізацыі, камерцыйныя структуры, прыватныя асобы.

Па выніках конкурсу будуць абраныя лепшыя праекты выканаўцы якіх атрымаюць беззваротную спонсарскую дапамогу. Максімальная сума праекта — 2.000.000 бел. рублёў. Тэрмін рэалізацыі праектаў — 6 месяцаў з часу падпісання дамовы аб аказанні спонсарскай дапамогі згодна Указа № 300 ад 01.07.2005 г.

Адказы на пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай і напісаннем заяўкі, магчыма атрымаць у
Нарановіч Марыны тэл. 234-45-71, (029)611-55-53,
альбо Кацярыны Сысун, тэл. 239-47-92 у офісе БАСР

15-18 снежня 2005 г. у г. Сувалкі (Польшча) Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” сумесна з Цэнтрам грамадскай актыўнасці “Pryzmat” (Сувалкі) у рамах праекта “Drogowskazy” арганізуюць працоўную сустрэчу для настаўнікаў, прысвечаную выкладанню правоў чалавека з дапамогай інтэрактыўных метадаў. Падчас працоўнай сустрэчы адбудзецца прэзентацыя дапаможніка для настаўнікаў па спецкурсу “Правы чалавека”, распрацаванага польскімі і беларускімі выкладчыкамі-правазнаўцамі, а таксама трэнінг па яго выкарыстанню.

Плануемы ад’езд з Гродна — 15 снежня 2005 года ў 18.00.

Да ўдзелу ў працоўнай сустрэчы будзе адабрана 20 беларускіх і 20 польскіх настаўнікаў і сацыяльных педагогаў, якія выкладаюць грамадскія дысцыпліны школьнікам старэйшых класаў, а таксама адукатараў сферы нефармальнай адукацыі, якія зацікаўлены ў далейшым практычным выкарыстанні дапаможніка.

Праезд Гродна-Сувалкі-Гродна, кошт візаў, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў пакрываюцца арганізатарамі.

Калі Вы зацікаўлены ва ўдзеле ў працоўнай сустрэчы, вам неабходна запоўніць і даслаць анкету да 18.00 2 снежня 2005 года на адрас vit_hrodna@yahoo.com.

Арганізатары паведамяць пра вынікі адбору ўдзельнікаў да 6 снежня 2005 года.
Па ўсіх пытаннях, звязаных з арганізацыяй семінара, звяртайцеся да каардынатара праекта з беларускага боку Наталлі Валчэцкай па тэл. (029)783-69-90 альбо па электроннай пошце: zemlja@tut.by

24-25 сакавіка 2006 г. у Вышэйшай нармальнай школе (Ecole normale superieure, Парыж) www.belarus-ukraine.ens.fr адбудзецца канферэнцыя “Украіна і Беларусь – якія суседзі Еўрапейскаму Саюзу?”
Плануецца разгледзець праблему суседства гэтых краін з Еўрапейскім Саюзам з розных пунктаў погляду; закрануць наступныя пытанні: у чым асаблівасць гэтага культурнага рэгіёна? якая гісторыя нас набліжае ці аддаляе? якім чынам культурныя традыцыі запазычваюцца з адных і тых жа крыніц і адначасова выступаюць як розныя каштоўнасці? які ўплыў маюць адносіны з Расіяй? што гэта, у рэшце рэшт, за нацыянальныя самасвядомасці, якія так каштоўны для абедзвюх краін і якія яны адстойваюць, абавязваюцца падтрымліваць і нават ствараць, у кантэксце сутыкнення прарускіх і праеўрапейскіх інтарэсаў, якія сёння як ніколі раздзяляюць жыхароў Украіны і Беларусі?

Прэзентацыі дакладаў і дэбаты будуць праходзіць на працягу двух дзён, адзін з іх будзе прысвечаны праблемам Украіны, другі — Беларусі. Да ўдзелу запрашаюцца гісторыкі, лінгвісты, мастацтвазнаўцы, літаратары, палітолагі, сацыёлагі і г.д.

Мовамі канферэнцыі будуць, найперш, французская і англійская, і, у асаблівым выпадку, руская.
Да ўдзелу неабходна адправіць на электронны адрас Ваша рэзюме, тэматыку Вашых даследаванняў і праект Вашага выступлення да 15-га снежня 2006 г.

Калі Вы жадаеце ўдзельнічаць у канферэнцыі без прэзентацыі даклада, Вы можаце ўжо зараз зарэгістравацца, адправіўшы запыт электронным лістом. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая і бясплатная.

Па дадатковую інфармацыю і для рэгістрацыі Вашага ўдзелу звяртайцеся на электронны адрас: Hanna.Murauskaya@ens.fr

23–24 сакавіка 2006 г. кафедра славянскай філалогіі Львоўскага нацыянальнага універсітэта ім. І.Франка (slavia@hu.franko.lviv.ua) ладзіць Міжнародную навуковую славістычную канферэнцыю, прысвечаную 10-годдзю выкладання харвацкай мовы ў Львоўскім універсітэце.

На тэматычных пасяджэннях будуць абмяркоўвацца праблемы:

1. Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці харвацкай і іншых славянскіх моў і літаратур.
2. Міжславянскія культурныя ўзаемаадносіны.
3. Іван Франко і славістычная праблематыка.
Працоўныя мовы ўсе славянскія. Заяўку на ўдзел і тэму трэба дa 15 лютaгa 2006 г. даслаць электроннай поштай на адрас: ljvasiljeva@mail.lviv.ua

Усе фінансавыя выдаткі за кошт удзельнікаў. Неабходна загадзя забраніраваць месца ў гатэлі ці студэнцкім інтэрнаце.

Арганізацыйны ўнёсак — 10 грывень — у час рэгістрацыі.

Тэксты дакладаў аб’ёмам да 7 старонак, са згоды рэдкалегіі, могуць быць надрукаваныя ў “Віснику Львівського університету” (Серія філологічна). Матэрыялы да друку падаюцца ўдзельнікам канферэнцыі на працягу аднаго месяца пасля яе заканчэння ў электронным выглядзе (на адной дыскеце – дзве копіі з рознымі імёнамі файлаў, адна ў фармаце RTF) і раздрукоўка. Рэдактар WORD для Windows у фармаце ІВМ, шрыфт – Times New Roman 10 праз адзін інтэрвал. Спасылкі ў квадратных дужках. Параметры старонкі: фармат А4, злева – 4 см, справа – 4 см, зверху – 4,6 см, знізу – 4,6 см. Перад загалоўкам у левым куце – УДК. Пасля загалоўка – кароткае рэзюме на ўкраінскай мове і ключавыя словы. Спіс літаратуры падаецца на ўзор:

1. [Тимошевський 1912] Тимошевський В. Мова і національність. – Чернівці, 1912.

2. [Cichonska 2002] Сichonska M. Formalna i semanticka struktura naslova clanaka u hrvatskom i poljskom tisku // Suvremena kretanja u nastavi stranih jezika. Zagreb, Rijeka 2002. S.103-109.

У канцы артыкула даецца рэзюме і ключавыя словы на англійскай мове.

‹‹ на галоўную | у архіў