Раздзелы
Тэматыка
Выдавецтвы

Электронная бібліятэка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” задумана як найбольш поўны збор матэрыялаў з мінулага і сучаснасці беларускага замежжа. Сабраныя тут разнастайныя публікацыі дадуць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць як мага больш поўную інфармацыю па гісторыі, літаратуры, мастацтве, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця суайчыннікаў у той ці іншай краіне. Акрамя таго, у бібліятэцы плануецца змяшчаць у электронным выглядзе рэдкія выданні, што выходзілі ў розныя часы па-за межамі Беларусі і амаль не траплялі ў метраполію. Такім чынам беларускае замежжа стане крыху бліжэй для суайчыннікаў у Беларусі, а беларускія дыяспары ў розных краінах змогуць зразумець значнасць свайго ўнёску ў нацыянальную культуру і гісторыю.

Для ўзбагачэння калекцый бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” звярталіся і зноў звяртаюцца да суполак беларусаў у замежжы, а таксама ўсіх, хто можа дапамагчы ў справе папаўнення фондаў. Для гэтага патрэбныя любыя матэрыялы, якія маюць дачыненне да жыцця і дзейнасці суайчыннікаў за мяжой (мастацкая, навукова-даследчая літаратура, газеты і часопісы, асобныя публікацыі любога перыяду, якія выдаваліся беларускімі суполкамі і дзеячамі) або, пры магчымасці, іх электронныя варыянты.

Стваральнікі бібліятэкі імкнуцца зрабіць яе зручнай для пошуку неабходнай чытачам інфармацыі. Была распрацаваная адмысловая структура размяшчэння публікацый у адпаведнасці з іх відам (даследаванні, мастацкая літаратура, успаміны, дакументы, інтэрвію, эпісталярыі і г.д.), тэматыкай (гісторыя, культура, мова, адукацыя, мастацтва і г.д.), краінай, пра якую ёсць інфармацыя ў тым ці іншым тэксце. Ствараюцца таксама магчымасці пошуку кніг некаторых выдавецтваў. Зборнікі і вялікія кнігі з разнастайным паводле структуры і тэматыкі зместам у бібліятэцы падзеленыя на асобныя артыкулы ці часткі і суаднесеныя з адпаведнымі раздзеламі для больш зручнага пошуку матэрыялаў па той ці іншай тэме.

Электронная бібліятэка МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” толькі пачынае шлях да ператварэння ў магутны інфармацыйны рэсурс па праблемах беларускага замежжа. Нам вельмі патрэбная любая дапамога, у тым ліку і заўвагі наконт змешчаных тэкстаў, структуры бібліятэкі, магчымасцяў пошуку, планаў размяшчэння публікацый. Усе свае заўвагі і прапановы дасылайце на адрас: This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it

Апошнія паступленні


. “але, думкай, сэрцам толькі я вас знаю...” \\ На суд гісторыі . Мінск, 1994
Гутарка Барыса Сачанкі з Данчыкам і яго маці спадарыняй Юляй

Сяднёў Масей. “Я толькі кропля ў акіяне...” \\ На суд гісторыі . Мінск, 1994
Гутарка Барыса Сачанкі з Масеем Сяднёвым У маі 1990 г. сваю радзіму Беларусь наведаў вядомы беларускі паэт і празаік Масей Сяднёў, які жыве ў ЗША. ён пабываў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, дзе вялася размова аб выданні яго твораў, наведаў рэдакцыі часопісаў “Маладосць”, “Полымя”, штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, Літаратурныя музеі Якуба Коласа і Янкі Купалы.

Mienski J. (Гуткоўскі Ізыдар). The Establishment of the Belorussian SSR \\ Belorussian Review.. No. 1 . Мюнхен, 1955
The problem of the emergence of the Belorussian State from a history of national oppression is the core and center of Bolshevik propaganda in the Belorussian SSR (BSSR).

Акіншэвіч Леў. Балонкі з успамінаў \\ На суд гісторыі . Мінск, 1994
Мушу сказаць, што навагу напісаць успаміны я прыняў не без некаторых хістанняў ды крыху пад націскам. Я і цяпер няпэўны, ці мае ўспаміны маюць вартасць, бо я ж не належу да людзей, якія “робяць” гісторыю, да правадыроў і дзеячаў, што прысвяцілі жыццё, каб дасягнуць пэўную мэту, ды апісваюць свой шлях да гэтае мэты. Не маю сумлеваў, што гэткія ўспаміны дзеячаў апраўданыя і карысныя.

Войцік Галіна, Луцкевіч Лявон. Аляксандр Уласаў. Сэрыя "Партрэты Віленчукоў", Выдавецтва Беларусаў Літвы Рунь, Вільня 2002 . Вільня: Выдавецтва беларусаў Літвы «Рунь», 2000
У 1904 г. уступiў у Беларускую Рэвалюцыйную Грамаду. Тадыж у рады грамадоўцаў улiлiся Антон Трэпка i Бранiслаў Тарашкевiч — абодва пецярбургскiя студэнты, Казiмiра Яноўская, Сьцяпан Багушэўскi (студэнт). Напрыканцы 1905 г. Уласаў браў удзел у партыйным (дэлегацкiм) зьезьдзе БРГ. На зьезьдзе была прынятая назва партыi, быў абраны ейны Цэнтральны камiтэт, у якi ўвайшлi I. i А. Луцкевiчы, А. Уласаў, В. Iваноўскi, А. Бурбiс.

Леанід Анікееў. Белорусская Сибирь. Нарысы аб беларусах, якія ўдзельнічалі ў асваенні Заходняй Сібіры.. Масква, 2002
Герои книги — посланцы Республики Беларусь, участво вавшие в освоении Западно-Сибирской «нефтяной целины». Это строители треста №37, благодаря усилиям которых на берегу Оби в рекордно короткие сроки «из тьмы лесов, из топи болот возник уникальный, отвечающий европейским стандартам город Лангепас. Это буровики, штурмовавшие подземные «вершины» и вершины славы. Это дорожники и автомобилисты, обеспечивающие доступ к природным кладовым тюменского Севера.

Савік Лідзія. “Мне песня дадзена для мукі” ( Штрыхі да творчага партрэта Масея Сяднёва) \\ Культура і адукацыя беларускага замежжа. . Мінск, 1993
Беларускае пісьменніцкае замежжа — амаль невядомая для нас зямля... І адкрыццём для айчыннага чытача з'яўляюцца сёння вершы, паэмы, раманы Масея Сяднёва — аднаго з найбольш таленавітых прадстаўнікоў беларускай пісьменніцкай эміграцыі.
Краіны