КРУГЛЫ СТОЛ
“Эканамічныя аспекты пашырэння Еўразвязу і
становішча ў Беларусі”
8-11 красавіка 2005 г. адбыўся Круглы стол “Эканамічныя аспекты
пашырэння Еўразвязу і становішча ў Беларусі”. Ініцыятарамі і арганізатарамі
выступілі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, Грамадскае аб’яднанне “Фонд
“Адкрытае грамадства”, Інфармацыйна-аналітычны цэнтр НДА, газета
“Беларускі рынак”. Працу круглага стала адкрылі старшыня ды МГА
“ЗБС “Бацькаўшчына”Алена Макоўская, выканаўчы дырэктар ГА “Фонд
“Адкрытае грамадства” Віктар Чарноў і вядучы Круглага стала журналіст
і аналітык Паўлюк Быкоўскі.
|