|
Алег Гардзіенка. “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА)”

Выйшла ў свет кніга, прысвечаная дзейнасці беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі. Гэта адна з найгалоўнейшых беларускіх арганізацый у Злучаных Штатах, заснаваная ў 1951 годзе, якая дзейнічае і па сённяшні дзень.
БККА напачатку аб’яднаў адно з крылаў эміграцыі: г.зн. тых, хто падтрымліваў платформу БЦР. Або нават так: тых, хто не падтрымліваў Міколы Абрамчыка і Рады БНР. Потым да БККА далучыліся і арганізацыі іншага кірунку: Беларуска амерыканскі звяз Міколы Шчорса і Янкі Станкевіча, які дэманстратыўна адмежаваўся ад абодвух платформаў, Беларуска амерыканскае аб’яднанне ў Нью Ёрку (Кастусь Мерляк), якое вызнавала палітычную платформу БНР; беларускія парафіі, што трымаліся юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхату.
Праца БККА ішла ў некалькіх кірунках: інфармаванне пра беларускую праблему, удзел у працы антыкамуністычных амерыканскіх устаноў, арганізацыя нацыянальных асяродкаў. Дзякуючы БККА беларусы былі ўключаныя ў Акт аб паняволеных народах, прыняты Кангрэсам ЗША ў 1959 г.
Вывешванне ад пачатку 1960 х нацыянальнага сцяга ля мэрый амерыканскіх гарадоў і абвяшчэнне дня 25 Сакавіка Беларускім днём, было заслугай беларускіх арганізацый, у тым ліку і БККА.
У кнізе таксама асвятляецца гісторыя паваеннай эміграцыі ў ЗША з закрананнем сацыяльных аспектаў, а таксама падрабязна разглядаецца палітычны раскол на беларускай эміграцыі канца 1940-х. Багата ілюстрацый і дакументаў.
Аўтар кнігі — Алег Гардзіенка — гісторык, даследчык гісторыі эміграцыі, а таксама супрацоўнік газеты «Наша Ніва». Прадмову да кнігі напісаў дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель. Сп. Кіпель і Янка Запруднік таксама выступілі навуковымі рэцэнзентамі кнігі.
Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск, 2009. — 428 с., [12] c. іл. (БІНІМ, Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн. 16).
Паводле "Нашай Нівы"
-----------------------
Кнігу можна набыць у наступных крамах: “Акадэмкніга”, пр. Незалежнасці, 72, тэл.: 2920052 “Дом книги “Светоч”, пр. Пераможцаў, 11, тэл.: 2033496, www.swetoch.belkniga.by “Дом книги “Знание”, вул. К. Маркса, 36, тэл./факс: 2261090, www.znanie.belkniga.by “Кнігарня пісьменніка”, вул. Казлова, 2, тэл.: 2849061, www.pism.belkniga.by “Кнігарня “Эўрыка”, вул. Куйбышава, 75, тэл./факс: 2920067, www.evrica.belkniga.by “Книги”, вул. Чкалава, 32, тэл.: 2227752, www.knigi.belkniga.by
|