Архіў Навін Гарадзенскія мастакі адкрылі выставу ў Друскеніках
Каляндар

Беларускі каляндар памятных дат на верасень 2010 года

Далей...
 
Абвесткі
Замежнае радыё для Беларусі
Беларускамоўны сайт
Нашы гузікі

ЗБС Бацькаўшчына

Гарадзенскія мастакі адкрылі выставу ў Друскеніках
08.09.2010

Мастакі Алесь Сураў, Вацлаў Рамашка і скульптар Мікола Скляр назвалі сваю выставу “У краіне Чорнай Ганчы”. Выстава адкрылася ў Друскеніцкім аквапарку, адным з найбуйнейшых у Еўропе. Яго адначасова могуць наведваць каля паўтары тысячы чалавек.

Алесь Сураў перад адкрыцьцём выставы

Выстава арганізаваная прыватным чынам і, са слоў адміністратаркі аквапарку, хоць у іх увесь год адбываюцца самыя розныя акцыі, беларускае мастацтва там віталі ўпершыню.

Прыём быў вельмі цёплы, і з боку літоўскіх мастакоў неаднойчы гучала шкадаванне, што, пабудаваўшы граніцы, мы страцілі сувязь паміж суседнімі культурамі.

На адкрыцці з гарадзенскіх мастакоў прысутнічаў толькі Алесь Сураў, ён і распавёў, што назву выстава атрымала таму, што ўсе карціны, прадстаўленыя на ёй, былі намаляваны ў ваколіцах рэчкі Чорная Ганча, якая працякае на самай мяжы Літвы і Беларусі.

Два другія аўтары Вацлаў Рамашка і Мікола Скляр не змаглі прыехаць у Друскенікі з тае прычыны, што не мелі літоўскіх візаў.

Міхал Карневіч, "Радыё Свабода"

 

Дадаць каментар


Ахоўны код
Абнавіць

Пошук
Замежны досвед па дыяспарах
Новае на сайце
Кніжныя навіны

Курт Вонэгут. "Бойня №5 або крыжовы паход дзетак"


Бюлетэнь "Кніганоша"
Бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Падпіска на бюлетэнь

www.all.by