Архіў навін Еўрасаюз занепакоены новым указам аб рэгуляванні інтэрнета ў Беларусі
Каляндар

Беларускі каляндар памятных дат на верасень 2010 года

Далей...
 
Абвесткі
Замежнае радыё для Беларусі
Беларускамоўны сайт
Нашы гузікі

ЗБС Бацькаўшчына

Еўрасаюз занепакоены новым указам аб рэгуляванні інтэрнета ў Беларусі
08.09.2010

Еўрасаюз занепакоены новым указам "Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет" у Беларусі. "Мы яшчэ дэталёва яго не вывучалі, але ствараецца ўражанне, што гэты ўказ можа прывесці да далейшага абмежавання свабоды выказванняў", — заявіў БелаПАН прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыцы бяспекі Лутц Гульнер.

"Калі так адбудзецца, мы будзем расцэньваць гэта як крок у няправільным напрамку", — дадаў прэс-сакратар.
Паводле яго слоў, паколькі ўказ набудзе моц 1 ліпеня 2010 года, Еўрасаюз будзе настойваць на тым, каб беларускі ўрад "зрабіў усё для недапушчэння абмежавання свабоды выказванняў". "Асабліва тады, калі ЕС гатовы да пашырэння адносінаў з Беларуссю", — падкрэсліў Гульнер.

На пытанне аб тым, ці паўплывае ўказ на ўдзел Беларусі ў праграме ЕС "Усходняе партнёрства", прэс-сакратар адказаў, што гэта залежыць ад прагрэсу ў краіне ў цэлым. "Неабходны прагрэс у пэўных галінах. Згаданы ўказ, безумоўна, знаходзіцца ў гэтым кантэксце", — сказаў ён.

Указ "Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнет" быў падпісаны прэзідэнтам 1 лютага. Дакумент акрамя іншага рэгламентуе механізм абмежавання доступу да інфармацыі паводле запатрабавання карыстальніка інтэрнет-паслуг.

Дакумент быў неадназначна ўспрыняты ў беларускім грамадстве. Шэраг экспертаў і СМІ выказваюць асцярогі, што рэалізацыя ўказа можа прывесці да абмежавання свабоды слова і закрыцця доступу да некаторых апазіцыйных сайтаў.

Прадстаўнікі апазіцыі звязваюць прыняцце ўказа з прэзідэнцкімі выбарамі, што маюць адбыцца.

На думку кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэты дакумент мае патрэбу ў міжнароднай экспертызе.


Таццяна Каравянкова, "БелаПАН"
 
Пошук
Замежны досвед па дыяспарах
Новае на сайце
Кніжныя навіны

Курт Вонэгут. "Бойня №5 або крыжовы паход дзетак"


Бюлетэнь "Кніганоша"
Бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Падпіска на бюлетэнь

www.all.by