|
Архівы вядомых беларускіх родаў перавядуць на кампакт-дыскі
|
|
08.09.2010
|
|
Рэканструкцыю архіўных матэрыялаў дакумэнтальнай спадчыны роду Сапегаў пачынаюць Нацыянальная камісія Беларусі ў справах UNESCO разам зь беларускім навукова-дасьледчым цэнтрам электроннай дакумэнтацыі.
Пра гэта сёньня паведаміў старшыня Нацыянальнай камісіі ў справах UNESCO Ўладзімер Шчасны.
На пытаньне чаму менавіта выбар паў на Сапегаў, ён адказаў, што гэта другі пасьля Радзівілаў род у Беларусі. Сп.Шчасны дадаў: “Так атрымалася, што бальшыня архіўных матэрыялаў знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу”.
На этап падрыхтоўкі UNESCO ўжо дала 15 000 даляраў. Канчатковая сума будзе вызначана пасьля наведваньня архіву ў Санкт-Пецярбургу.
Ужо падрыхтаваны кампакт-дыск з рэестрам музэйных і архіўных матэрыялаў пра род Радзівілаў.
"Радыё Свабода"
|