Архіў навін Мерапрыемства "Званы Хатыні" ў Цюмені (Расія)
Каляндар

Беларускі каляндар памятных дат на верасень 2010 года

Далей...
 
Абвесткі
Замежнае радыё для Беларусі
Беларускамоўны сайт
Нашы гузікі

ЗБС Бацькаўшчына

Мерапрыемства "Званы Хатыні" ў Цюмені (Расія)
08.09.2010

11 лютага аддзел беларускай культуры Цюменскага дома нацыянальных культур Будаўнік ", Цюменская абласная грамадская арганізацыя  “Нацыянальна-культурнае таварыства “Беларусь”, Цюменская абласная навуковая бібліятэка ім. Д. І. Мендзялеева плануюць правесці мерапрыемства "Званы Хатыні".

Мэта імпрэзы -- пазнаёміць цюменскую моладзь з гераічным лёсам беларускага народа.

У праграме мерапрыемства:
1. Літаратурная кампазіцыя "Хатынь" аб гісторыі трагічнай гібелі жыхароў вёскі Хатынь;
2. Дэкламацыя вершаў на беларускай мове аб ваенным часе;
3. Дэманстрацыя дакументальнага фільма "Хатынь";
4. Успаміны беларусаў, удзельнікаў ВАВ аб ваенных гадах.

Ветэраны ВАВ: Софія Рыгораўна Дзмітрыева (будзе браць удзел у мерапрыемстве) і  Васіль Кузьміч Дзмітрыеў

Памяшканне будзе аформлена фатаграфіямі мемарыяльнага комплексу "Хатынь", лістамі ваеннай пары, інфармацыйнымі стэндамі з копіямі фотаздымкаў і выразак з газет аб падзеях Вялікай айчыннай вайны і аб партызанскім руху ў Беларусі. Будуць прадстаўлены экспазіцыі, складзеныя з літаратуры аб вёсцы "Хатынь", а таксама літаратуры аб гісторыі і культуры Беларусі і прадметаў побыту. Таксама падчас мерапрыемства можна будзе  ўбачыць сапраўдныя экспанаты ваеннай пары: гільзы, патроны, каскі, стрэльбы, кулямёты.

 

Мерапрыемства пройдзе ў памяшканні Цюменскай абласной бібліятэкі імя Д. І. Мендзялеева ў чацвер, 11 лютага.

Пачатак а 14:00.

Адрас бібліятэкі: г. Цюмень, вул. Арджанікідзе, 49
Тэлефон для даведак: +79199325578 (Уладзіслаў Татарынцаў, метадыст аддзела беларускай культуры ДНК “Будаўнік”).

 

Паводле інфармацыі Уладзіслава Татарынцава


 

Дадаць каментар


Ахоўны код
Абнавіць

Пошук
Замежны досвед па дыяспарах
Новае на сайце
Кніжныя навіны

Курт Вонэгут. "Бойня №5 або крыжовы паход дзетак"


Бюлетэнь "Кніганоша"
Бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Падпіска на бюлетэнь

www.all.by