Архіў навін Запрашаем на прэзентацыю беларускіх перакладаў твораў Івана Буніна
Каляндар

Беларускі каляндар памятных дат на верасень 2010 года

Далей...
 
Абвесткі
Замежнае радыё для Беларусі
Беларускамоўны сайт
Нашы гузікі

ЗБС Бацькаўшчына

Запрашаем на прэзентацыю беларускіх перакладаў твораў Івана Буніна
08.09.2010

КнігарняЎгалерэі і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прадстаўляюць прэзентацыю кнігі беларускіх перакладаў выбраных твораў нобелеўскага лаўрэата, класіка рускай літаратуры Івана Буніна.

Іван Бунін. "Выбранае"

У кнігу ўвайшлі пераклады апавяданняў са знакамітага зборніка “Цёмныя алеі”, аповесці, раман “Жыццё Арсеньева”.

Пераклад твораў Буніна зрабіў вядомы беларускі тэатральны педагог, спецыяліст па сцэнічнай мове, прафесар Андрэй Каляда.

Падчас прэзентацыі Андрэй Каляда не толькі распавядзе пра свае пераклады, але і зачытае ўрыўкі з твораў Буніна.

У якасці вядучага імпрэзы выступіць доктар філалагічных навук, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, прафесар Вячаслаў Рагойша.

Сярод запрошаных -- літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, прафесар Аляксей Рагуля, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс, паэты Анатоль Вярцінскі і Вера Буланда.

Таксама можна будзе азнаёміцца і з іншымі перакладамі Андрэя Каляды. А гэта: пераклады твораў Ф. Дастаеўскага –“Аповесці. Апавяданні” (2002), “Выбраныя творы” (2004), кніга перакладаў п’ес замежных драматургаў – “Лялечны дом” (2006) і іншыя кнігі. Гэтыя кнігі можна будзе ўбачыць на адмысловай выставе, якая будзе дзейнічаць падчас імпрэзы.

 

Адрас КнігарніЎгалерэі: г. Мінск, пр.Незалежнасці, 37А

Імпрэза адбудзецца ў сераду, 10 лютага. Пачатак а 19:00.

Уваход вольны.


Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"

 

 

Каментар  

 
0 #1 Дзе набыць? 2010-02-10 16:39 Кнігу можна набыць у першай легальнай беларускай інтэрнэт-краме Prastora.by вось тут: http://prastora.by/knihi/bunin-van-vybranaie Цытаваць
 

Дадаць каментар


Ахоўны код
Абнавіць

Пошук
Замежны досвед па дыяспарах
Новае на сайце
Кніжныя навіны

Курт Вонэгут. "Бойня №5 або крыжовы паход дзетак"


Бюлетэнь "Кніганоша"
Бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Падпіска на бюлетэнь

www.all.by