Каляндар

Беларускі каляндар памятных дат на верасень 2010 года

Далей...
 
Абвесткі
Замежнае радыё для Беларусі
Беларускамоўны сайт
Нашы гузікі

ЗБС Бацькаўшчына

Конкурс "Пазнай Беларусь" для беларусаў Польшчы
08.09.2010

Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Польшча запрашае да ўдзелу ў конкурсе “Пазнай Беларусь”.

Умовы конкурсу

У конкурсе могуць прымаць удзел дзеці і моладзь, творчыя калектывы, гурткі культурных і ўстаноў Польшчы ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на беларускай і польскай мовах (вітаюцца арыгінальнасць і творчы падыход да афармлення).

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • лепшы малюнак, пластычная праца пра Беларусь (фармат А3 і А4);
  • фотаздымак аб Беларусі ці беларусах (памер здымка 18*24 см і болей);
  • літаратурна-паэтычны твор (апавяданні, вершы, замалёўкі і г.д.);
  • сачыненне на тэму “Беларусь ў гісторыі маёй сям’і”.

У кожнай намінацыі вызначаюцца пераможцы па чатырох узроставых катэгорыях: ад 3 да 6 гадоў, ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 15 гадоў, ад 16 да 18 гадоў.

Конкурс праводзіцца з 15 студзеня да 29 сакавіка 2010 года. Аб выніках конкурсу і выніках правядзення ўрачыстага падвядзення вынікаў удзельнікі і іх настаўнікі будуць папярэджаны загадзя.

Конкурсныя работы можна дасылаць да 30 сакавіка 2010 года на адрас:

Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, вул. Модліньска 2 15-066, Беласток, e-mail: This e-mail address is being protected from spambots, you need JavaScript enabled to view it


Тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”, № 04 (2802) 2010 г.

 

Дадаць каментар


Ахоўны код
Абнавіць

Пошук
Замежны досвед па дыяспарах
Новае на сайце
Кніжныя навіны

Курт Вонэгут. "Бойня №5 або крыжовы паход дзетак"


Бюлетэнь "Кніганоша"
Бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Падпіска на бюлетэнь

www.all.by