Архіў навін Выйшла з друку кніга Зміцера Сасноўскага “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”
Каляндар

Беларускі каляндар памятных дат на верасень 2010 года

Далей...
 
Абвесткі
Замежнае радыё для Беларусі
Беларускамоўны сайт
Нашы гузікі

ЗБС Бацькаўшчына

Выйшла з друку кніга Зміцера Сасноўскага “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”
03.09.2010
Пабачыла свет кніга лідэра гурта “Стары Ольса” Зміцера Сасноўскага пад назвай “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”.

Кніга прысвечана ўплыву беларускай музыкі на музычнае мастацтва блізкіх і далёкіх суседзяў, а таксама яе прысутнасці ў свеце.

Разглядаецца творчасць кампазітараў беларускага паходжання за мяжой і іх еўрапейскае прызнанне (Міхал Клеафас Агінскі,Станіслаў Манюшка, Напалеон Орда ды інш.), уключэнне беларускіх народных мелодый у творы вядомых кампазітараў (Людвіг ван Бетховен, Фрыдэрык Шапэн, МадэстМусаргскі, Пётр Чайкоўскі), пашырэнне ў замежжы беларускіх нотных матэрыялаў.Чытач знойдзе цікавыя звесткі пра навучанне ў Беларусі замежных музыкаў і музычнае жыццё беларускай эміграцыі ў ХХ ст.

У канцы кнігі змешчаны спіс літаратуры па тэме даследавання.

Кніга напісана вельмі займальна, яна ўтрымлівае багаты ілюстрацыйны матэр’ял. Думаецца, што гэтая кніга будзе цікавай не толькі прафесійным музыкам, але і ўсім, хто хацеў бы больш ведаць пра гісторыю Беларусі і беларускай музыкі ў прыватнасці.

Кніга выдадзена дзякуючы падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і кіраўніцы Дабрачыннага фонду “Этнічны голас Амерыкі” (ЗША) спадарыні Ірэны Каляды-Смірновай.

Гісторыя беларускіх музычных уплываў / Зміцер Сасноўскі. – Мінск: Медысонт, 2009. – 140 с.


Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
 

Дадаць каментар


Ахоўны код
Абнавіць

Пошук
Замежны досвед па дыяспарах
Новае на сайце
Кніжныя навіны

Курт Вонэгут. "Бойня №5 або крыжовы паход дзетак"


Бюлетэнь "Кніганоша"
Бюлетэнь "Беларусы ў свеце"
Падпіска на бюлетэнь

www.all.by