МГА 'БАЦЬКАЎШЧЫНА'. Белорусская диаспора. Диаспора Беларуси, РБ.
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Нашы могілкі

Прапанаваны Вашай увазе альбом беларускіх могілак, раскіданых па ўсім свеце ёсць першай спробай Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку рэпрэзентаваць асаблівасці беларускіх пахаванняў розных краінах. Відавочна, выявы фрагментарныя і шмат помнікаў яшчэ чакаюць сваіх фатографаў. Спадзяемся, што гэты альбом справакуе яшчэ большую цікавасць даследчыкаў да збірання і вывучэння матэрыялаў такога кшталту.

Аўтары праекту выказваюць словы самай шчырай удзячнасці за дапамогу ў зборы матэрыялаў Івонцы Сурвіле (Атава, Канада), Яніне Каханоўскай, Юліі Андрусішынай (Нью-Йорк, ЗША), Галіне Руднік (Мюнхен, Нямеччына), Вітаўту Кіпелю, Віктару Камінскаму (Нью-Джэрсі, ЗША), Юрасю Гарбінскаму (Варшава, Польшча), Ігару Іванову, Ігару Лабацэвічу, Паўлу Шаўцову (Лондан, Англія), Міхасю Лужынскаму (Сідней, Аўстралія), Максіму Вінакураву (Вена, Аўстрыя).

Згуртаванне “Бацькаўшчына” выказвае ўдзячнасць сп. Лявону Юрэвічу (Нью-Йорк, ЗША) за прадстаўленыя матэрыялы.

Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары

Rating All.BY
дзед ТАЛАШ - першы беларускi партал & каталёг
Беларуская інтэрнэт-бібліятэка -
Web-master: paragraph @ tut.by..