Міжнароднага грамадскага аб'яднання
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
2006 год
Студзень
Накіраваны 2 звароты у Адміністрацыю Прэзідэнта і Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з прыняццем новых правіл паступлення у ВНУ. Імі фактычна скасоўваюцца правы беларускай дыяспары атрымліваць адукацыю па-за конкурсам.
Накіраваны зварот у Міністэрства адукацыі з просьбай патлумачыць, якія дакументы павінны сведчыць пра беларускае паходжанне асобы, якая падае дакументы на паступленне. Атрыманы адказы, паводле якіх беларусы замежжа губляюць права на атрыманне адукацыі ў Беларусі з ільготамі і фактычна ўраўноўваюцца ў правах з рускімі, узбекамі і г.д.
Падрыхтавана рэцэнзія на Прапановы кафедры міжнародных адносін БДУ па дзяржаўнай палітыцы ў галіне супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.
Зроблены захады па стварэнні аб’яднання беларускай дыяспары ў Кіеве, дзеля чаго адбылася паездка намесніка старшыні Рады па арганізацыйных пытаннях – Ніны Шыдлоўскай у сталіцу Украіны. Адбылася сустрэча ў Камітэце па справах нацыянальнасцяў пры Вярхоўнай Радзе, прапрацаваны магчымасці стварэння беларускага цэнтру ў Кіеве. Праца працягваецца.
Адбылася гутарка з кіраўніком нацыянальнага цэнтру законатворчай дзейнасці пры Прэзідэнце наконт прыняцця закону “Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой”. Паводле атрыманай інфармацыі ў гэтым годзе плануецца паставіць на абмеркаванне Палаты прадстаўнікоў вышэйзгаданы закон, але праца над законам цалкам ідзе пад патранажам Савета Міністраў і Адміністрацыі Прэзідэнта.
Абвешчаны Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс для школьнікаў “Радзіма малая і вялікая”, зроблена дасылка адрасна ў цэнтральныя і рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі.
Вядзецца арганізацыйная праца па стварэнні рэгіянальных суполак у Беларусі.
Выпуск і распаўсюджанне сярод сяброў арганізацыі інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
Люты
Праведзены перамовы з французскай амбасадай наконт перадачы архіва Міхася Наўмовіча.
Удзел 15 лютага ў вечарыне, прысвечаная памяці Мікалая Улашчыка, у Маскве. Аказанне арганізацыйнай дапамогі ў яе правядзенні.
16 лютага — пасяджэнне Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, дзе быў прыняты план дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на 2006 год і вызначаны дзень для правядзення пасяджэння Малой Рады (18 красавіка).
Паездка А.Макоўскай у Кіеў на сустрэчу з таварыствам “Украіна – Сьвіт”, што аб’ядноўвае ўкраінскую дыяспару. Дамовіліся пра супрацоўніцтва і падпісанне адпаведнай дамовы.
Адбылася сустрэча з кіраўніком Дзяржаўнага камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцяў па праблемах дыяспары і неабходнасці прыняцця заканадаўчых актаў адносна дапамогі ім.
У другой палове лютага адбылася паездка ў Бельгію. Мэта паездкі — наладжванне супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай Бельгіі, а таксама сустрэча з Еўрадэпутатамі на прадмет падтрымкі і ўдзелу ў канферэнцыі беларускай нацыянальнай меншасці. Дасягнуты дамоўленасці аб спрыянні гэтаму мерапрыемству і асабістым удзеле. Таксама быў рэкамендаваны шэраг кандыдатур да ўдзелу ў мерапрыемстве.
Інфармаванне беларускай дыяспары аб падзеях у Беларусі, у беларускай дыяспары і аб навінах МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” праз выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце” і вэб-сайт.
Распрацоўка праграмы патрыятычнага выхавання моладзі падчас аздараўляльных паездак.
Сакавік
Звароты да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях прыняцця закона “Аб беларусах замежжа”;
У сакавіку пабачылі свет кнігі:
- “Каханы горад” (зборнік ваеннай прозы беларускай эміграцыі);
- “Летапісны звод сусьвету чалавека сьведамага: Гісторыя газэтаў “Бацькаўшчына” й “Беларус” 1947-2 гг.;
- А.Каляда “Беларускае літаратурнае вымаўленне” з трыма дадатковымі навучальнымі SD-дыскамі (практыкум па дыкцыі і арфаэпіі).
14 красавіка адбылася прэзентацыя, у якой Бацькаўшчына брала арганізацыйны ўдзел у Акадэміі мастацтва Беларусі. Вядзецца распаўсюджванне кніг па суполках.
Была складзена бібліятэчка і перададзены шэраг кніг у Чэхію, для адной з суполак Скарына, рэгулярна перадаюцца кнігі ў асяродкі беларускай дыяспары. Плануецца вялікая акцыя перадачы Беларускага літаратурнага вымаўлення ў асяродкі беларускай дыяспары, дзе ёсць школы і курсы беларускай мовы.
Вядзецца распрацоўка канцэпцыі Дзён беларуска-літоўскай культуры.
Святкаванне 25 сакавіка Дня Волі.
Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
Красавік
Звароты да міністэрстваў і ведамстваў па пытаннях падтрымкі беларускай дыяспары.
Зварот да Беларускай царквы ў Польшчы з прапановай весці навучанне ў нядзельных школах, ў гімназіях з дадатковай беларускай мовай па адпаведна прадстаўленай літаратуры.
18 красавіка праведзена пасяджэнне Малой Рады, на якім быў зацверджаны план дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчыны” на 2006 год; даручана Управе МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” падрыхтаваць, зацвердзіць і ўнесці адпаведныя новай рэдакцыі Закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” змяненні і дапаўненні ў Статут аб’яднання да 28 кастрычніка 2006 г.
Падрыхтаваны зварот МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” да кіраўніцтва тэлеканала Euronews з просьбай разгледзець дзейнасць рускай рэдакцыі канала у дачыненні да падачы інфармацыі адносна Беларусі і карэктнага ўжывання афіцыйнай назвы краіны.
Пастаяннае аказанне дапамогі студэнтам і аспірантам у напісанні рэфератаў і дыпломаў па тэматыцы беларускай эміграцыі.
Інфармацыйная дапамога арганізацыям і ўстановам, якія тым ці іншым чынам звязаныя з беларускай дыяспарай.
Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
Травень
Ідзе праца па забеспячэнні “Бацькаўшчыны” памяшканнем на час капітальнага рамонту, а таксама вяртання арганізацыі ў гэты будынак пасля рамонту.
Інфармаванне беларускай дыяспары аб падзеях у Беларусі, у беларускай дыяспары і аб навінах МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” праз выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце” і вэб-сайт
Праца над грунтоўным праектам, звязанага са стварэннем электроннай бібліятэкі на сайце арганізацыі, у якую на працягу года ўвойдуць каля 400 найменняў кніг. Распрацаваны папярэдні спіс і структура бібліятэкі.
Праца па ўстанаўленні кантактаў і супрацоўніцтва з новымі арганізацыямі беларускай дыяспары.
25 траўня — правядзенне пасяджэння Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчна”, на якім было разгледжана пытанне арэнды памяшкання; прыняты змяненні і дапаўненні ў Статут аб’яднання.
Ліпень
1-2 ліпеня праведзены круглы стол “Еўрапейскі Саюз як палітычны актор у суседніх краінах” па эканамічнай тэматыцы з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Украіны, Расіі, Польшчы.
Чэрвень
Арганізацыя і метадычная дапамога суполкам беларускай дыяспары ў правядзенні мерапрыемстваў па іх каляндарных планах.
15 чэрвеня быў праведзены круглы стол і семінар з шведскімі партнёрамі па народнай творчасці, абмену вопытам у гэтай сферы.
Праца па правядзенні круглага стала па эканамічнай тэматыцы з удзелам прадстаўнікоў беларускай дыяспары.
Падрыхтоўка дзіцячых груп (пераможцаў Міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурсу для школьнікаў “Радзіма малая і вялікая”) да адпачынку ў Балгарыі, пры падтрымкі Ірэны Каляды-Смірновай (ЗША).
Праца над інфармацыйным і дызайнерскім абнаўленнем сайту і выпуск інфармацыйнага бюлетэню “Беларусы ў свеце”.
Пошук памяшкання для Беларускага дому і офісу Міжнароднай грамадскай арганізацыяй “ЗБС “Бацькаўшчына” ў сувязі з высяленнем з-за капітальнага рамонту будынка па вул. Рэвалюцыйная, 15.
Жнівень
Правядзенне і арганізацыя аздараўленчага адпачынку для 90 дзяцей – пераможцаў міжнароднага літаратурна-мастацкага конкурсу “Радзіма вялікая і малая”.
Правядзенне работы з дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь па прадастаўленні памяшкання пад Беларускі дом і офіс МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
Вызваленне займаемага памяшкання па адрасу вул. Рэвалюцыйная, д. 15. Здача памяшкання КУП “Мінская спадчына”.
Размяшчэнне маёмасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” па прыватных кватэрах і гаражах.
Арганізацыя працы апарату МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ва ўмовах адсутнасці памяшкання.
Пошук памяшкання для Беларускага дома і офіса Згуртавання, агледжана 47 памяшканняў.
Падрыхтоўка да друку кніг:
Творы дзяцей – пераможцаў літаратурна-мастацкага конкурсу “Радзіма Вялікая і малая”;
Альбом малюнкаў дзяцей, што былі пераможцамі літаратурна-мастацкіх конкурсаў, арганізаваных “Бацькаўшчынай” на працягу апошніх 6 гадоў;
Навукова-папулярны зборнік пра рэлігійнаму жыццю беларускай дыяспары.
“Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагоддзя”.
Падручнік “Сцэнічная мова”, аўтар Андрэй Каляда.
Дапамога ў выданні дзіцячай кнігі-маляванкі “Прыгоды Какоса-Маракоса”, аўтар С.Мінскевіч.
Дапамога ў выданні кнігі “Успаміны сэрца майго”, аўтар Н.Дземідовіч.
Верасень
Правядзенне работы з дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь па прадастаўленні памяшкання пад Беларускі дом і офіс МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”; агледжана 23 памяшканні.
Выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
Папаўненне электроннай бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”.
Правядзенне працы з арганізацыямі і прадстаўнікамі беларускай дыяспары па папаўненні фізічнай бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Як вынік – атрыманне кніг ад Я.Запрудніка (ЗША), Беларускага гістарычнага таварыства (Польшча).
Перадача беларускіх кніг таварыству “Пагоня”, Чэхія.
Правядзенне працоўных сустрэч з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Чэхіі.
Падрыхтоўка да друку кніг:
А.Каляда “П’есы сусветных класікаў у перакладзе на беларускую мову”;
В.Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь”;
В.Іпатава “Апошнія ахвяры свяшчэннага дуба”;
Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”.
Арганізацыйная дапамога Таварыству беларускай культуры ў правядзенні Дзён нацыянальнай беларускай і літоўскай культур: арганізацыя прыезду беларускай дэлегацыі і падрыхтоўка беларускай часткі культурнай праграмы.
Удзел у кампаніі “Падаруй кнігу дзіцячаму дому”, арганізаванай маладзёвай ініцыятывай г. Салігорска.
Кастрычнік
Правядзенне работы з дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь па прадастаўленні памяшкання пад Беларускі дом і офіс МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”; агледжана 15 памяшканняў.
Правядзенне працы па пошуку памяшкання для размяшчэння рэгіянальнай арганізацыі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” “Шыпшына”.
Перарэгістрацыя “Шыпшыны” ў органах юстыцыі.
Выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
Папаўненне электроннай бібліятэкі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, сканаванне кніг.
Удзел і дапамога ў арганізацыі правядзення Дзён нацыянальнай літоўскай і беларускай культур.
Удзел у святкаванні 50-годдзя газеты “Ніва”, арганізацыя выступу гурту “Testament”.
Набыццё і перадача кніг і падручнікаў для:
арганізацыі нядзельнай школы пры суполцы “Пагоня”, Чэхія;
Нядзельнай школы Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.
Перадача кніг для:
бібліятэкі Таварыства беларускай культуры “Світанак”;
беларускай школы ў Латвіі;
Беларускага культурнага таварыства г.Калінінграда;
беларускіх школ Гайнаўкі, Польшча.
Выпуск кніг:
“Радзіма вялікая і малая” – зборнік твораў дзяцей – пераможцаў літаратурна-мастацкага конкурсу;
“Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагоддзя”.
Падрыхтоўка да друку кніг:
Аляксандр Адзінец “Эміграцыя на скрыжаванні лёсаў”;
“Удзел беларусаў у бітве за Монтэ-Касіна”;
Альбом дзіцячых малюнкаў “Гэта мы – гэта наша гісторыя”.
Лістапад
Падрыхтоўка да ўдзелу ў аўкцыёне на набыццё права арэнды на памяшканне пад Беларускі дом;
Правядзенне сумесна з РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” беларуска-шведскага семінару “Сучасны дызайн і народныя рамёствы”, 11-12 лістапада;
Выданне кнігі “Удзел беларусаў у бітве пад Монтэ-Касіна”.
Перавыданне кнігі “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”;
Падрыхтоўка да выдання кніг:
А.Каляда “Сцэнічная мова”
замежныя п’есы ў перакладзе А.Каляды “Лялечны дом”
У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”
рэлігійнае жыццё беларускай дыяспары;
драматургія беларускай дыяспары;
В.Грыцук “Мы стваралі сваю Беларусь”.
А.Адзінец “Эміграцыя на скрыжаванні лёсаў”
Удзел у прэзентацыі кнігі В.Іпатвай “Ахвяры свяшчэннага дуба”;
Падрыхтоўка паездак беларускіх пісьменнікаў па рэгіёнах Беларусі;
Выпуск інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”;
Перадача беларускіх кніг беларускай маладзёвый ініцыятыве г.Масквы;
Падрыхтоўка да судовага разбіральніцтва з КУП “Мінская Спадчына”.
Снежань
Зварот да дзяржаўных органаў Латвіі з просьбай дапамагчы захаванню беларускай школы ў Рызе.
Перадача беларускіх кніг беларускай школе Літвы, кафедры беларусазнаўства, факультэта славістыкі Літоўскага педуніверсітэта, Таварыству беларускай культуры Літвы.
Пасяджэнне Управы.
Арганізацыйная дапамога ў выданні кнігі А.Каляды “Сцэнічная мова”.
Арганізацыя і ўдзел у прэзентацыі кнігі А.Каляды “Сцэнічная мова”.
Правядзенне круглага стала “Беларусь у кантэксце стасункаў Расіі і Еўрасаюза: палітычны і эканамічны аспекты”.
Правядзенне пасяджэння Малой Рады.
Выпуск і дасылка інфармацыйнага бюлетэня “Беларусы ў свеце”.
Арганізацыя выступаў пісьменнікаў па рэгіёнах, перадача кніг, выдадзеных па замове МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў мясцовыя бібліятэкі.