Міжнароднага грамадскага аб'яднання
"Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"
2002 год
студзень
Распрацоўка праекта закона "Аб стасунках з беларусамі замежжа" на падставе дакументаў
Трэцяга з'езду беларусаў свету.
студзень - па гэты час
Выданне і дасылка штомесячных бюлетэняў "Беларусы ў свеце" і галіновых дайджэстаў
"Культура", "Эканоміка", "Грамадства" па больш за 200 арганізацый беларускай дыяспары
з 18 краін свету.
люты
Прыняцце заявы ў падтрымку Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
сакавік
Удзел у святкаванні 25 сакавіка - Дня Волі - у Маскве па запрашэнні Грамады беларускай
культуры імя Ф.Скарыны. Арганізацыя выступу гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса"
ў святочнай культурнай праграме.
красавік
Выданне кнігі Ф.Дастаеўскі "Аповесці, апавяданні" ў перакладзе на беларускую мову
А.Каляды. Спонсарская падтрымка праекта ажыццяўлялася сп. Ірэнай Каляда-Смірноў (ЗША).
Арганізацыя разам з Андрэем Калядой прэзентацыі кнігі Ф.Дастаеўскага "Аповесці,
апавяданні".
Удзел у зборы беларускіх кніг для суполкі беларусаў Башкартастана.
Зварот у Мінгарвыканкам з просьбай дазволіць размясціць мемарыяльную дошку дзеячам
Інстытута беларускай культуры (які ў 1928\1929 гадах быў ператвораны ў Беларускую
акадэмію навук) на будынку, дзе ён раней знаходзіўся, па адрасе: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная,
15.
травень
Правядзенне дзіцячага літаратурна-мастацкага конкурсу "Мой родны кут як ты мне мілы..."
і "Гісторыя беларускай дзяржаўнасці".
Перадача беларускіх кніжак для беларускай суполкі ў Арменіі.
Зварот у Савет Міністраў і Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь аб выкананні рашэнняў
Трэцяга з'езду беларусаў свету.
Удзел у святкаванні 3-годдзя Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі ў Комі.
Арганізацыя выступу гурта "Стары Ольса" ў культурнай праграме мерапрыемства.
Падрыхтоўка і накіраванне зварота аб выкарыстанні асоб з беларускай дыяспары як
ганаровых консулаў, віцэ-консулаў і консульскіх агентаў Рэспублікі Беларусь у краінах
іх пражывання згодна з Міжнароднай Венскай канвенцыяй аб консульскіх зносінах 1963
г.
чэрвень
Правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі "Рэфармацыя - залаты век Беларусі".
Размяшчэнне на сайце базы дадзеных беларускага замежжа.
чэрвень - ліпень - жнівень
Накіраванне на аздараўленчы адпачынак у Балгарыю трох груп беларускіх дзяцей - перможцаў
літаратурна-мастацкага конкурсу "Мой родны кут як ты мне мілы..." і "Гісторыя беларускай
дзяржаўнасці". Падрыхтоўка да друку кнігі прац пераможцаў конкурсу. Спонсарская падтрымка
праекта ажыццяўлялася сп. Ірэнай Каляда-Смірноў (ЗША).
ліпень
Удзел у ІІІ Канферэнцыі беларусаў краін Балтыі. Удзел у арганізацыі культурнай праграмы
для дэлегатаў і гасцей канферэнцыі.
жнівень
Прыняцце заявы ў падтрымку Міколы Маркевіча, галоўнага рэдактара газеты "Пагоня".
Удзел у працы Рабочай групы, створанай пры Цэнтры законапраектнай дзейнасці пры
Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, па падрыхтоўцы закона "Аб суайчынніках, якія пражываюць
за мяжой".
верасень
Правядзенне пасяджэння Малой Рады. Прыняцце Дэкларацыі "Аб незалежнасці і суверэнітэце
Беларусі".
кастрычнік - снежань
Правядзенне пасяджэння Вялікай Рады пісьмовым апытаннем.
кастрычнік
Удзел у ІІ з'ездзе Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі".
Выпуск матэрыялаў канферэнцыі "Рэфармацыя - залаты век Беларусі".
Накіраванне зваротаў у Нацыянальны Сход Рэспублікі Беларусь і Савет Міністраў з
прапаноўвамі і заўвагамі па законапраекту "Аб суайчынніках, якія пражываюць за мяжой"
на падставе закона, распрацаванага "Бацькаўшчынай".
лістапад
Правядзенне нарады старшынь рэгіянальных арганізацый "Бацькаўшчыны" з Беларусі.
Зварот у Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з лістом аб задавальненні інфармацыйных
патрэбаў беларускай дыяспары:
заключэнне пагадненняў аб рэгулярным інфармацыйным абмене з тэлебачаннем Украіны,
Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі з улікам патрэб беларускай дыяспары і нацыянальных
меншасцяў Беларусі;
распрацоўка мерапрыемстваў па рэалізацыі міжурадавых пагадненняў аб распаўсюджванні
на тэрыторыі краін СНД, Балтыі і інш. беларускіх тэле- і радыёпраграмм, арганізацыі
тэле- і радыёвяшчання на гэтыя краіны;
спрыянне стварэнню ў краінах былога СССР агульнадзяржаўных выданняў на беларускай
мове;
арганізацыя цэнтралізаванай падпіскі расійскіх бібліятэк на беларускі перыядычны
друк (як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя выданні) у постсавецкіх дзяржавах.
Ініцыіраванне стварэння грамадскага Аргкамітэту па святкаванні 450-годдзя Рэфармацыі
ў Беларусі.
лістапад - па гэты час
Правядзенне перарэгістрацыі сяброў "Бацькаўшчыны".
снежань
Арганізацыйнае спрыянне выпуску музычнага альбому "Verbum" гурта сярэднявечнай музыкі
"Стары Ольса".
Выданне кнігі "Мой родны кут, як ты мне мілы..." з творамі лаўрэатаў аднайменнага
дзіцячага конкурсу.
Уручэнне кніг "Мой родны кут, як ты мне мілы..." 70-і лаўрэатам дзіцячага конкурсу.
Зварот да прэзідэнта НАН Беларусі сп. М.Мясніковіча з просьбай узгадніць тэкст дошкі
дзеячам Інбелкульта.
Зварот у Міністэрства замежаных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай паспрыяць стварэнню
пры пасольствах Рэспублікі Беларусь цэнтраў юрыдычнай дапамогі для беларускай дыяспары.
Зварот у НАН Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець магчымасць стварэння пры
Акадэміі навук Беларусі спецыяльнай навукова-аналітычнай структуры па праблемах беларускай
дыяспары.