Аўтар распавядае аб складаным лёсе беларускай жанчыны на фоне гістарычных падзей у Беларусі часоў Другой сусветнай вайны. Гераіня рамана Марыя Каравай, страціўшы сваю сям’ю і цудам выжыўшы пасля двух расстрэлаў – і немцамі, і партызанамі, – урэшце рэшт воляй лёсу апынулася ў Канадзе, дзе сустракае забойцу сваёй сям’і. Вера і бязвер’е, хрысціянская пакорлівасць, і барацьба за волю, міласэрнасць і помства – тыя адвечныя маральныя дылемы, якія даводзіцца вырашаць Марыі, як і ўсяму яе народу, і якія ня страцілі сваёй актуальнасці для яго і па сёння.
Кнігу склалі выбраныя старонкі часопіса
«Моладзь», які выдавалі маладыя беларусы ў Парыжы ў 1948—1954
гадах. Цікавыя асобы, унікальныя матэрыялы, невядомыя факты
з жыцьця паваеннай хвалі эміграцыі... У разьдзеле «Дадатак»
— лісты, дакумэнты, успаміны аднаго са стваральнікаў «Моладзі»
М. Наўмовіча.
Гэтай кнігай запачаткоўваецца выдавецкая сэрыя «Бібліятэка
Бацькаўшчыны».
Кніга прысьвечаная адной з самых
трагічных баталіяў Другой сусьветнай вайны — бітве пры Монтэ-Касіна,
у якой бралі ўдзел тысячы беларусаў. На яе старонках дасьледуецца
гісторыя стварэньня «арміі генэрала Андэрса», упершыню апублікаваны
поўны сьпіс нашых суайчыньнікаў, якія загінулі ў Італіі й
пахаваныя на монтэ-касінскіх могілках. Зьмешчаная таксама
дакумэнтальная аповесьць Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі», прысьвечаная
падзеям пры Монтэ-Касіна.
Кніга разьлічаная на чытача, неабыякавага да гісторыі Беларусі.
Гэта 3-я кніга серыі “Бібліятэка
Бацькаўшчыны”, прысьвечаная гісторыі станаўленьня й разьвіцьця
беларускіх асяродкаў у Аўстраліі, асьвятляе розныя аспэкты
прысутнасьці беларусаў у жыцьці мясцовага грамадзтва й іх
улучнасьці ў культурны кантэкст беларускага замежжа наогул.
Асаблівая ўвага аддадзеная ролі жанчын у дыяспары, што адлюстраваная
ў сабраных і апрацаваных успамінах яе ўдзельнікаў і ўдзельніц.
Зборнік склалі працы пераможцаў конкурсу маладых навукоўцаў
«Беларускай дыяспары прысвячаецца», які ладзіла МГА «Згуртаванне
беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў 2004 г. Матэрыялы яскрава
адлюстроўва юць сучасны стан даследавання дыяспары.
МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» плануе ператварыць згаданы конкурс
у доўгатрывалы праект дзеля фарміравання сур'ёзнага аўтарскага
калектыву, здольнага на высокім узроўні вывучаць праблемы
гісторыі беларускай дыяспары. Гэты зборнік - першы з шэрагу
публікацый падобнага кшталту— уяўляе сабой хутчэй пастаноўку
праблемы неабходнасці вывучэння гісторыі дыяспары, чым яе
вырашэнне.
Кніга Лявона Юрэвіча «Мэмуары на эміграцыі» – чацьвертая
кніга сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС
«Бацькаўшчына» ў 2004 г. Дасьледаваньне з’яўляецца лягічным
працягам папярэдніх працаў Л. Юрэвіча, а найперш «Беларускай
мэмуарыстыкі на эміграцыі», што пабачыла сьвет у 1999 г.
у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы
зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных
мэмуараў, якое можа стаць і стымулам, і асноваю новых грунтоўных
дасьледаваньняў. Поўнымі тэкстамі ў гэтым томе друкуюцца
два аўтары – Уладзімер Дудзіцкі й Вольга Таполя.
Кніга ўспамінаў Марыі Ганько пра свайго мужа, чальца Саюзу
Беларускай Моладзі, аднаго з заснавальнікаў і старшыні Згуртаваньня
Беларусаў Канады Міколу Ганька (1924—1999). Друкуецца дзёньнік
М. Ганька, дзе занатаваны асноўныя падзеі 1943—1948 гадоў,
ліставаньне з грамадзкімі дзеячамі Канады і ЗША, выбраныя
артыкулы. Гэтая кніга — пятая ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны»,
заснаванай МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
ў 2004 г.
Кніга Ірыны Варабей «Там, дзе сэрца маё» — шостая з сэрыі
«Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»
ў 2004 г. Артыкулы, эсэ, пераклады й аповеды аўтаркі — беларускае
жанчыны, што цяпер жыве ў Канадзе — прысьвечаныя дзейнасьці
беларускіх эмігрантаў у гэтай краіне, а таксама асэнсаваньню
значных момантаў жыцьця чалавека й Бацькаўшчыны.
У склад зборніка ўвайшлі творы дзевяці беларускіх празаікаў,
што былі напісаныя нашымі суайчыньнікамі на землях Амэрыкі
і Аўстраліі, Нямеччыны й Фінляндыі ў XX стагодзьдзі, ад
эсэ Юркі Віцьбіча, датаванага 1950 г., да апавяданьня Васі_ля
Быкава, дасланага ў 1999 годзе з Гэльсінкаў у Нью-Ёрк для
публікацыі. Аўтары апавядаюць пра беларускіх багоў, пра
Францыска Скарыну й Міколу Гусоўскага, пра ваяроў Вялікага
княства Літоўскага...
У зборнік ўвайшлі творы трох пісьменьнікаў
эміграцыі Антона Адамовіча, Лявона Савёнка і Янкі
Юхнаўца. У іхных рознажанравых творах, ад філязофіі
да сатыры, жыцьцё пад акупацыяй у Менску. Гэта новае невядомае
нам раней адлюстраваньне Другой Сусьветнай вайны.
Кніга «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага» — восьмая
ўсэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» ды першая ў сумесным выданьні
МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» й Беларускага Інстытуту Навукі й
Мастацтва (ЗША).
Манаграфія «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»
пабудавана на архіўных матэрыялах, успамінах чальцоў рэдакцыйных
калегіяў, унікальных друках часоў лягераў ДП. Аўтар прасочвае
ня толькі гісторыю газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус», але
й лёсы сяброў рэдакцыі, насьвятляе кола ідэяў і тэмаў, што
абмяркоўваліся на старонках газэтаў. У кнігу ўключана бібліяграфія
тэматычных артыкулаў, а таксама ўпершыню створаны слоўнік
псэўданімаў і крыптанімаў дзеячаў эміграцыі.
Кнігі, выдадзеныя па замове МГА "ЗБС "Бацькаўшчына":
Натальля Гардзіенка (рэдактар
нумару),
Алег Гардзіенка, Лявон Юрэвіч.
УВАГА: Гэты том працягвае сэрыйнае выданьне ЗАПІСЫ, запачаткава
нае ў 1952 г. Першыя 6 тамоў ЗАПІСАЎ у 1952—1954 гг. выйшлі
ў Нью-Ёрку; 5 наступных у 1962—1970 гг. друкаваліся ў Мюнхене.
З 12-га (1974) па 24-ы (1999) том ЗАПІСЫ друкаваліся ў Нью-Ёрку.
З 2002 г. выдаецца ў Менску.
У новую кнігу беларускай паэткі з Санкт-Пецярбурга
ўвайшлі вершы апошніх гадоў, для якіх характэрныя разуменне
душы чалавека, ягонага настрою, пачуццяў кахання і мацярынства,
любові да дзяцей.
Роздум аўтара над агульначалавечымі каштоўнасцямі і спрадвечнымі
пытаннямі чалавека, якія ён задае сабе, адлюстроўваюць спеласць
лірычных думак Аўгінні Кавалюк. Кніга выдадзена па замове
і коштам МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».
The publisher regrets that he was compelled
to omit the diacritic signs employed in the Library of Congress
transliteration system, which was adopted by the author, since
they are not readily available in Canada.
Рассматривается творчество писателей
Натальи Арсеньевой, Масея Седнёва, Алеся Барского, рассказывается
о певце Данчике, анализируются публикации по искусствоведческой
Скориниане, по проблемам культуры, искусства в сборниках «Запісы»,
газете «Ніва», исследуется фольклор Белосточчины.
Расказваецца пра беларускую эміграцыю
ў блізкім і далёкім замежжы. Разглядаюцца праблемы адукацыі,
захавання роднай мовы, аналізуюцца літаратурныя творы найбольш
вядомых пісьменнікаў беларускай дыяспары. Апавядаецца пра
культурнае жыццё суайчыннікаў у Амерыцы, Канадзе, Сібіры і
інш.
Даследаванне прысвечана гісторыі
развіцця беларускага літаратурна-грамадскага руху ў Пецярбурзе
канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Грунтоўна аналізуецца часопіс
«Гоман», які выдаваўся групай студэнтаў-беларусаў, дзейнасць
паэта-дэмакрата А. Гурыновіча, культурна-асветніцкі рух, асвятляецца
пецярбургскі перыяд дзейнасці Я. Купалы. У адным з раздзелаў
гаворыцца аб развіцці ў Пецярбурзе беларускага кнігадрукавання,
характары і асаблівасці выданняў. Даследаванне напісана ў
папулярнай форме пры выкарыстанні багатых архіўных матэрыялаў.
Разлічана на выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, аспірантаў,
студэнтаў-філолагаў і гісторыкаў, а таксама работнікаў друку.
Бібліягр. у падрадк. заўваг.
Матэрыялы
Міжнароднай канфэрэнцыі (Лёндан, 29–30 верасьня 2001 году)
Зборнік складаюць матэрыялы канфэрэнцыі,
прысьвечанай навукова-культурным асяродкам беларускай дыяспары
і яе асобным дзеячам. Паказваецца іх роля ў захаваньні, разьвіцьці
і папулярызацыі роднай мовы і культуры.
У кнізе апавядаецца пра жыцьцё Чэслава
Сіповіча (1914–1981), першага беларускага грэка-каталіцкага
біскупа XX стагодзьдзя. Ягоная дзейнасьць разглядаецца на
фоне рэлігійных, культурных i палітычных падзеяў y сьвеце,
асабліва тых, што датычылі беларусаў. Праца напісаная на аснове
асабістых успамінаў аўтара i багатых, дагэтуль невядомых,
цікавых архіўных матэрыялаў. Для шырокага кола чытачоў.
The publisher regrets that he was
compelled to omit the diacritic signs employed in the Library
of Congress transliteration system, which was adopted by the
author, since they are not readily available in Canada.
Мэта кніжкі — перадаць для гісторыі
праўдзіва падзеі на нашай бацькаўшчыне ў Другую Сусьветную
вайну, паказаць вялікі ўздым народу ў змаганьні за свае правы
ды ягоную працу над адбудовай вольнага жыцьця. Яна разам і
прызнаньне тысячам суродзічаў, якія ў цяжкую пару змаганьня
з ворагамі не шкадавалі сваіх сілаў,здароўя, маёмасьці, свайго
жыцьця.